алта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Усходняя, узвышаная частка хрысціянскага храма (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам).

2. Даўней: месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні.

Прынесці (сваё жыццё) на алтар бацькаўшчыны — ахвяраваць сваім жыццём у імя Радзімы (высок.).

|| прым. алта́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прысы́паць ’насыпаць дадаткова; засыпаць’, ’пачаць мацней ісці, сыпаць’ (ТСБМ), ’прынесці’ (віл., Жд. 1). Да сы́паць (гл.). Адносна семантыкі параўн. рус. дыял. присы́пать ’прымчацца’, присыпа́ться ’з’явіцца ў мностве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

доста́вить сов.

1. (препроводить) даста́віць;

2. (предоставить, дать) даць;

3. (причинить) прычыні́ць, зрабі́ць; прыне́сці; даць; см. доставля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыно́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыносіць — прынесці.

2. Уст. Тое, што прыносіцца ў выглядзе дару, падарунка. Не любіць з носам, а з прыносам. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дастая́цца, ‑стаюся, ‑стаішся, ‑стаіцца; зак.

Разм.

1. Стоячы ў чаканні чаго‑н., дасягнуць мэты. Дастаяцца ў касу.

2. Доўгім стаяннем прынесці сабе шкоду. Дастаяўся, што ногі змерзлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дар, -у, мн. дары́, -о́ў, м.

1. Тое, што даецца бясплатна; падарунак.

Прынесці што-н. у д.

2. Плён працы, якой-н. дзейнасці; тое, што дае прырода.

Дары прыроды.

3. Талент, здольнасць.

Д. пісьменніка.

Святыя дары — хлеб і віно для прычашчэння веруючых.

Дар слова — здольнасць прыгожа гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыпла́віць ’прыгнаць па вадзе’ (ТС). Рус. дыял. припла́вить ’тс’, при́плавь ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр. при́плав ’прыстань’, чэш. připlavitiпрынесці плынню, хваляй; сплавіць па рацэ’. Да плавіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

osłodzić

зак.

1. падсаладзіць;

2. перан. прынесці асалоду

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

панаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Нацягваючы, напяць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. што. Надзець на сябе многа чаго-н., накрыцца чым-н. — пра ўсіх, многіх (разм.).

Дзеці панацягвалі на сябе коўдры.

3. чаго. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

П. галля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прытараба́ніць ’прывалачы, прывезці, даставіць (што-небудзь вялікае, цяжкае)’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’прымчацца, хутка прыехаць’ (Мат. Гом.). Укр. притараба́нити ’прывалачы, прыцягнуць’, притараба́нитися ’прыцягнуцца, прывалачыся’, рус. дыял. притараба́нить ’прывезці, прынесці што-небудзь цяжкае’. Да тараба́ніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)