прычаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.

Расчасаць, прыгладзіць грэбенем (валасы). [Ніна] спехам памылася празрыстай свежай вадою, выцерла твар і рукі ручніком і хуценька прычасала скалмачаныя валасы. Мележ. // Зрабіць якую‑н. прычоску. [Казя] то сноўдалася па пакоях, рэдка калі дазваляючы маці або служанцы памыць і прычасаць яе, то цішком знікала з дому. Брыль.

прычаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Прыладзіць, падагнаць, абчэсваючы. Прычасаць бэлькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыганя́ць, прыгна́ць (n)triben* vt, herntreiben* vt; zurücktreiben* vt (назад);

прыганя́ць скаці́ну дадо́му das Vieh nach Huse triben*, das Vieh himtreiben*;

2. (прыладзіць) npassen vt; zusmmenpassen vt; inpassen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прымацава́ць, прымацо́ўваць

1. befstigen vt, nbinden* vt; fstmachen аддз. vt; nheften vt, nmachen vt (прыладзіць);

2. (да ўстановы і г. д.) nmelden vt, nschließen* vt (да чаго-н. an A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прыстасава́ць verwnden* vt (да чаго-н. zu D і für A), nwenden* vt (да чаго-н. auf A); usnützen vt, gebruchen vt (выкарыстоўваць); npassen vt (да чаго-н. D, an A) (прыладзіць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падагна́ць

1. (прымусіць наблізіцца да каго-н., чаго-н.) herntreiben* vt, ntreiben* vt (прымусіць хутчэй ісці, бегчы, ехаць) zur ile ntreiben*;

2. (прыладзіць) npassen vt (да чаго-н. D);

падагна́ць до́шку ein Brett npassen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

даве́сці¹, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі́; -вёдзены; зак.

1. каго (што) да чаго. Ведучы, даставіць да якога-н. месца.

Д. старога да хаты.

2. што да чаго. Пракласці, правесці да якога-н. месца.

Д. шашу да райцэнтра.

3. што да чаго. Займаючыся якой-н. справай, работай, дасягнуць пэўнай мяжы.

Д. справу да канца.

4. каго-што да чаго. Прывесці ў які-н. стан.

Д. да слёз.

5. што да каго-чаго. Абавязаць да выканання (задання, разнарадкі і пад.).

Д. план да кожнага.

6. што. Падагнаць, прыладзіць адно к аднаму.

Д. аконную раму.

Давесці да ведама (афіц.) — паведаміць, праінфармаваць, перадаць.

Давесці да торбы (разм.) — прывесці да беднасці, да жабрацтва.

|| незак. даво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Выточваючы, абточваючы, прыгнаць, прыладзіць да чаго‑н. Прытачыць дэталь.

прытачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. У кравецкай і шавецкай справе — прышыць дадаткова, надтачыць.

2. Разм. Дадаць частку, кавалак, паласу і пад., каб пабольшыць, нарасціць што‑н. І хочацца сенажаці, і няма яе, дзе ўзяць, адкуль прытачыць паласу, другую. Барашка. Прырода патрабуе ад таго, хто ўзяўся яе папраўляць, каб ён рабіў гэта з толкам, каб, як кажуць, у адным месцы адрэзаў, а ў другім прытачыў... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.

2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.

3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм.

1. Прымацаваць да чаго‑н., злучыць з чым‑н. [Джвучка] прымайстраваў сам у кузні да перадка бочку і праклаў ад кароўніка ля плота дарогу да моста. Пташнікаў. Нешта, відаць, перашкодзіла Даміру прымайстраваць партрэт да сцяны! Асіпенка.

2. Размясціць, палажыць, паставіць дзе‑н. Я на выпадак бою ямчэй прымайстраваў за плячамі рацыю. Няхай. Звязаўшы ўсё гэта [адзежу], прымайстраваў за плечы і асцярожна ўвайшоў у ваду. Скрыпка.

3. Прыладзіць, прыстасаваць якім‑н. чынам. Мне здаецца, калі б прымайстраваць нашы калёсы на гэткія гладкія рэйкі, яны б каціліся. Баранавых. [Сабяга] ніяк не мог прымайстраваць, каб толькі да сябе.. [дзверы] адчыняць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што да каго-чаго.

1. Разм. Падагнаць; прыладзіць. Трэба дапасаваць лубяныя ніці-стужкі да дзірак такім чынам, каб ніводная кропля вады не пранікла. Маўр. // Зрабіць што‑н. супадаючым у часе з чым‑н. Дапасаваць выпуск насценнай газеты да святочнага дня. // Аднесці, прымяніць. Да Якуба Коласа, так як і да яго вялікага друга і саратніка Янкі Купалы, можна дапасаваць словы, сказаныя А. М. Горкім пра Пушкіна: «Ён у нас — пачатак усіх пачаткаў». Лужанін.

2. Паставіць залежнае слова ў тым самым родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова. Дапасаваць прыметнік да назоўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)