beklmmen vt

1) сціска́ць, ці́снуць

2) прыгнята́ць, засмуча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

нево́лить несов., разг.

1. няво́ліць, прыняво́льваць; (принуждать) прымуша́ць;

2. (притеснять) прыгнята́ць, уціска́ць; (порабощать) заняво́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dispirit

[dɪˈspɪrɪt]

v.t.

1) прыгнята́ць, псава́ць настро́й, засмуча́ць

2) адбіва́ць ахво́ту, абезнадзе́йваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нага́баць, нагибаці ’знайсці, натрапіць’ (Федар. 2, 45), нагибаты ’знайсці, назбіраць’ (драг., Жыв. сл.), нагабитынагнаць, спасцігнуць’ (Клім.), нагибаті ’сустрэць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. нагабати (накгабати) ’прыгнятаць’ (1388 г.) Булыка (Лекс. запазыч., 37) лічыць паланізмам, што пры наяўнасці зыходнай формы ў іншых славянскіх мовах цяжка давесці. Значэнне ’прыгнятаць’ выводзіцца з ’нападаць’ і узыходзіць да ’хапаць, браць’, характэрна для габиць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

душы́ць¹, душу́, ду́шыш, ду́шыць; ду́шаны; незак.

1. каго. Пазбаўляць жыцця, моцна сціскаючы горла.

Д. вяроўкай.

2. каго. Не даваць магчымасці свабодна дыхаць.

Каўнер ду́шыць.

Ду́шыць кашаль.

3. перан., каго-што. Прыгнятаць, не даваць магчымасці развівацца чаму-н.

Д. свабоду.

|| зак. задушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| звар. душы́цца, душу́ся, ду́шышся, ду́шыцца (да 1 і 3 знач.); зак. задушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

persecute

[ˈpɜ:rsɪkju:t]

v.

1) перасьле́даваць; уціска́ць, прыгнята́ць

2) кара́ць (за рэлі́гію)

3) дакуча́ць, назаля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

haunt2 [hɔ:nt] v.

1. з’яўля́цца (пра здань)

2. прыгнята́ць, не дава́ць спако́ю (аб думках)

3. не дава́ць спако́ю (каму-н.), му́чыць, трыво́жыць (каго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unterdrücken vt

1) душы́ць, падаўля́ць, тлумі́ць, прыгнята́ць

2) заглуша́ць, стры́мліваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІНГІБІ́ТАРЫ (ад лац. inhibeo спыняю, затрымліваю) у біялогіі, рэчывы рознай хім. прыроды, якія прыгнятаюць актыўнасць ферментаў у жывым арганізме і ў бясклетачных сістэмах. Адрозніваюцца характарам дзеяння, спецыфічнасцю і інш. Інгібіраванне адбываецца на генетычным (прыгнечваецца біясінтэз аднаго з ферментаў) і кінетычным (паніжаецца актыўнасць ферменту) узроўнях. Узаемадзейнічаюць з актыўным цэнтрам ці з інш. часткамі малекулы і перашкаджаюць утварэнню прамежкавага ферментна-субстратнага комплексу (напр., фторысты натрый запавольвае працэсы вугляводнага абмену). Бываюць натуральныя і сінтэтычныя. Натуральныя І. ў чалавека і жывёл — прадукты абмену рэчываў. У раслін І. росту (фенольнай і тэрпеноіднай прыроды) назапашваюцца восенню ў тканках насення і пупышак пры пераходзе ад працэсаў росту да спакою, вясной іх колькасць зніжаецца. Дзеянне І. процілеглае натуральным (аўксіны, гіберэліны) і сінт. стымулятарам росту. Сінт. І. (морфактыны, рэтарданты, дэфаліянты, гербіцыды і інш.) спыняюць рост сцёблаў, выклікаюць ападанне лісця, падсушваюць расліны на карані, прадухіляюць паляганне злакаў. Выкарыстанне І. у якасці ядахімікатаў для барацьбы са шкоднымі насякомымі і пустазеллем звязана з іх уласцівасцю прыгнятаць жыццёва важныя для гэтых арганізмаў працэсы. Выкарыстоўваюцца для вывучэння механізму каталітычнага дзеяння ферментаў, устанаўлення прыроды функцыян. груп бялкоў, для лячэння парушэнняў абмену рэчываў (некат. лекі і фармакалагічныя сродкі прыгнятаюць ферментатыўныя рэакцыі паталаг. працэсаў).

т. 7, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bedrücken vt

1) прыгнята́ць, рабі́ць уці́ск (на каго-н.)

2) засмуча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)