вялікадзяржа́ўны, -ая, -ае.

Уласцівы вялікай дзяржаве, прасякнуты непавагай да малых нацый і народнасцей.

Вялікадзяржаўны шавінізм — ідэалогія і палітыка прадстаўнікоў пануючай нацыі, якія аб’яўляюць сваю нацыю вышэйшай сярод іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрыва́ўлены bltbefleckt, bltbesudelt, bltbespritzt; bltüberströmt (заліты крывёю); bltig (крывавы); bltdurchtränkt (прасякнуты крывёю)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сенсуалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенсуаліста, сенсуалізму; прасякнуты ідэямі сенсуалізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепараты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які адзначаецца сепаратызмам, прасякнуты ім. Сепаратыўны настрой. Сепаратыўныя імкненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рама́нтык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыхільнік і паслядоўнік рамантызму (у 1 і 2 знач.).

2. Чалавек, схільны да рамантызму (у 3 знач.).

3. Чалавек, прасякнуты рамантыкай, высокімі пачуццямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касмапаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касмапалітызму, касмапалітаў; прасякнуты касмапалітызмам. Касмапалітычныя тэндэнцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаду́мны, ‑ая, ‑ае.

Прасякнуты аднадумствам; які мае агульнасць думкі, поглядаў, перакананняў. Аднадумнае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаду́шны, ‑ая, ‑ае.

Які прымаецца, выказваецца ўсімі, прасякнуты згодай, адзінствам; дружны. Аднадушнае адабрэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптымісты́чны

(ад аптымізм)

прасякнуты аптымізмам (проціл. песімістычны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

песімісты́чны

(ад песімізм)

прасякнуты песімізмам (проціл. аптымістычны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)