абміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

А. вёску.

2. Рухаючыся хутчэй, абагнаць каго-, што-н.

А. пешахода.

3. Не зачапіць, не закрануць.

Куля мяне абмінула.

4. перан. Пазбегнуць, унікнуць чаго-н. (часцей з адмоўем); прапусціць, не звярнуць увагі на што-н.

Злачынцу не а. кары.

|| незак. абміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Прастрэ́ч, прострэ́ч ’прастуда ад ветру’ (ТС). Фармальна і семантычна можна параўнаць з укр. пристрі́т, при́стреч ’хвароба, якая, па павер’ях народа, здараецца ад благой сустрэчы’, пристрі́ти ’сурочыць’, рус. дыял. пристре́т ’сурокі’. Далей да сустрэча, устрэць з іншай прыстаўкай: *про‑стрэт‑jъ. Сюды ж, магчыма, простро́чыцпрапусціць, не заўважыць’: не прастрачы воўка (тураў., Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прапусціць.

2. у знач. прым. Які прапусцілі. Прапушчанае слова. Прапушчаны мяч. Колькасць прапушчаных урокаў.

3. у знач. наз. прапу́шчанае, ‑ага, н. Тое, што ўпушчана. Да зімовых канікул .. [Грыша] нагнаў прапушчанае. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Пранесці каго-, што-н. вакол каго-, чаго-н.

А. вакол стала.

2. што і чым. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад.

А. сад парканам.

3. каго (што). Падыходзячы да кожнага, пачаставаць.

А. ўсіх пачастункамі.

4. каго (што). Частуючы, прапусціць каго-н.

А. свата за сталом.

|| незак. абно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракруці́ць, -учу́, -ўціш, -ўціць; -ўчаны; зак., што.

1. Тое, што і прасвідраваць.

П. дзірку.

2. Круцячы, прывесці ў рух.

П. педалі веласіпеда.

3. Круцячы, прапусціць цераз што-н. (разм.).

П. мяса цераз мясарубку.

4. Прывёўшы ў кругавы рух, даць (якому-н. устройству) зрабіць пэўную колькасць абаротаў.

П. пласцінку, фільм (разм.).

5. Правесці які-н. час, круцячы што-н.

|| незак. пракру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пракру́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

П. вёску.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).

Прамінуў яшчэ адзін дзень.

3. што. Зрабіць пропуск у чым-н.

П. радок.

4. перан., каго-што. Прапусціць, абысці.

Яго прозвішча выпадкова прамінулі.

Нельга п. гэтага пытання.

|| незак. праміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прапусціць усіх, многіх або ўсё, многае, даць прайсці, праехаць усім, многім. Папрапускаць пешаходаў.

2. Прасунуць, працягнуць праз што‑н. усё, многае. Папрапускаць правады праз адтуліны.

3. Зрабіць многа пропускаў. Папрапускаць радкі. Папрапускаць заняткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.

1. Перавярнуць старонку ці ліст чаго‑н. Маёр моўчкі перагарнуў некалькі старонак справы і сказаў: — Заўтра я сам буду дапытваць. Асіпенка. // Гартаючы што‑н., прапусціць патрэбную старонку, ліст. // перан. Разм. Прачытаць што‑н. бегла, збольшага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Прапусціць, не выкарыстаць чаго‑н. з-за няўвагі; празяваць. — «Ракету» праваронілі, поездам паедзеце, а то і аўтобусам. Жычка. [Васіль] то ішоў, то трусіў уподбег, думкі, як авадні, апаноўвалі, пераконвалі: запазніўся, правароніў, занялі ўжо [участак]. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбурча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; ‑чымся, ‑чыцеся; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга бурчаць. Сабака разбурчаўся. □ Да частай бурклівасці мужа яна прывыкла, але прапусціць міма вушэй яго словы аб дачцэ азначала б няўвагу, абыякавасць, а з-за гэтага Антось яшчэ больш разбурчаўся б. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)