orkeln vi

1) прадрака́ць, прадка́зваць

2) гавары́ць тума́нна [зага́дкамі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мане́та ’металічны грашовы знак, металічныя грошы’ (ТСБМ), ст.-бел. манета, монета, манита, монита, монэта ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86). Запазычаны са ст.-польск. moneta, якое з лац. monēta ’прадказальніца’ < monēreпрадказваць, прадракаць’. Monēta — эпітэт багіні Юноны, якая папярэдзіла рымлян пра землетрасенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАРАСКО́П (грэч. hōroskopos літар. які назірае час),

табліца ўзаемнага размяшчэння планет і зорак на пэўны момент часу для зададзенага месца. Па гараскопе робяцца спробы прадказваць лёс чалавека, рысы яго характару, здароўе, кар’еру і інш. Гараскоп складаюць на канкрэтнага чалавека (індывідуальны), на дзяржаву, горад, прадпрыемства (мунданны), на пачатак якой-н. дзейнасці ці каб атрымаць адказ на пэўнае пытанне (характарны), на які-н. перыяд жыцця чалавека (салярны, планетарны, звязаны з Месяцам і інш.).

Першыя гараскопы складалі ў Вавілоне ў 5 ст. да н.э. Прадказанні першапачаткова мелі агульны характар. Удасканаленне гараскопа вяло да большай канкрэтызацыі. Цікавасць да складання гараскопа патрабавала добрага ведання астраноміі і стымулявала яе развіццё. Гараскоп змяшчае камбінацыю вял. колькасці элементаў (знакаў задыяка, нябесных дамоў, планет, зорак і інш.), якія знаходзяцца ў неперарыўным руху і, зафіксаваныя ў пэўны момант часу, даюць своеасаблівую матрыцу, што даследуецца астролагамі. Гл. таксама Астралогія.

А.​А.​Шымбалёў.

т. 5, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Перачу́ць, перэчуць ’дачуцца’ (ТС). Укр. перечу́ти ’тс’, перечу́тися ’дайсці весткам, быць пачутым’, польск. przeczuć ’прадчуваць, прадказваць’, рус. перечу́ть, перечу́ять, перечува́ть ’перанюхаць’, ’пачуць (усё); даведацца праз каго-небудзь’. Відаць, з *pro‑čuti. Параўн. аналагічна рус. про‑слышать. У такім выпадку — да пра- і чуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

augur

[ˈɔgər]

1.

n.

1) аўгу́р (у стары́м Ры́ме)

2) праро́к -а m.; прадказа́льнік -а m.

2.

v.t.

прадка́зваць, прадвяшча́ць

3.

v.i.

прадка́зваць, прадба́чваць, праро́чыць, прадвяшча́ць

it augurs well — Гэ́та до́брая прыкме́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

предвеща́ть несов.

1. книжн., уст. (предрекать) прадвяшча́ць, прадрака́ць; (предсказывать) прадка́зваць; (пророчить) праро́чыць;

2. (служить предзнаменованием) служы́ць прыме́тай; прадвяшча́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вешчава́ць, вяшчую, вяшчуеш, вяшчуе; незак., што і без дап.

1. Высок. Гаварыць, абвяшчаць. Гэта радасць ідзе і вяшчуе Аб нязнанай дагэтуль долі. Дзяргай.

2. Прадказваць, прадракаць. Толькі недзе голас жураўліны Зноў вяшчуе раннюю зару. Прануза. Правільна вешчавала Аўдуля Ахцімчык. Ні Хрысцюк, ні Касцецкі, ні іхнія жонкі на работу не пайшлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Варажыць: прадказваць што‑н. па якіх‑н. прыметах. Па зімах гадаюць пра лета. □ На рамонках [Аксана] гадала: Ці кахае, ці не? Бачыла.

2. Выказваць здагадкі, меркаваць. Не сніў, не думаў, не гадаў, што так са мною стане. Пушча. Спыніўшыся на лузе, хлапчукі Услых гадаюць: — Хто ідзе такі? Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

forebode

[fɔrˈboʊd]

1.

v.t.

1) перасьцерага́ць; прадка́зваць

2) прадчува́ць е́шта благо́е)

2.

v.i.

прадчува́ць; прадрака́ць, праро́чыць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zapowiadać

незак.

1. co абвяшчаць; папярэджваць; загадзя паведамляць; прадказваць;

3. весці праграму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)