Напра́ва ’рамонт; выпраўленне’ (Нас., Гарэц.). Да пра́віць ’рабіць, выпраўляць’ (гл.), першапачаткова ’рабіць роўным’, параўн. балг.прав ’прамы’ і пад.; па гэтай прычыне малаверагодна запазычанне направіць ’адрамантаваць’ з польск.naprawić ’тс’ (Сл. ПЗБ).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПРА́ВА,
сістэма юрыд. нормаў, якая замацавала аўтаномныя правы Віцебскай зямлі ў складзе ВКЛ, а таксама рэгламентавала прававое становішча насельнікаў гэтай зямлі. Было зафіксавана прывілеямі 1503 і 1561 вял. князёў Аляксандра і Жыгімонта Аўгуста, таму што ранейшыя віцебскія прывілеівял. князёў былі страчаны. Нормы Віцебскага права выпрацаваны яшчэ ў часы Віцебскага княства. Князі, якія ўступалі на віцебскі прастол, абавязаны былі даць згоду правіць паводле Віцебскага права, што фіксавалася дагаворам. Пасля далучэння Віцебскага княства да ВКЛ нормы Віцебскага права без значных змен гарантаваліся вял. князямі ВКЛ. Паводле прывілея 1503 ваявода прызначаўся толькі са згоды віцяблян, судзіць і караць апошніх належала ў Віцебску. Прывілеі 1503 і 1561 разам з інш.абл. прывілеямі сталі крыніцамі Статутаў ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
regíeren
1.vt
1) пра́віць, кірава́ць
2) грам. кірава́ць
2.vi панава́ць, валада́рыць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пра́ўка, ‑і, ДМ пра́ўцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл.правіць.
2.Рмн.пра́вак. Выпраўленая памылка, папраўленае месца ў тэксце; папраўка. На многіх старонках аўтарскія праўкі і ўстаўкі — гэта паэт па памяці аднавіў радкі і строфы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНСТАНЦІ́Н I, Канстанцін Вялікі,
Флавій Валерый (Flavius Valerius Constantinus Magnus; 27.2.272?, г. Наіс, цяпер г. Ніш, Сербія — 22.5.337), старажытнарымскі імператар [306—337], Пасля смерці бацькі, Канстанцыя I Хлора, абвешчаны брыт. легіёнамі аўгустам. У 312 перамог свайго саперніка Максенцыя і заняў Рым. У 313 разам з Ліцыніем выдаў Міланскі эдыкт, які ўраўноўваў хрысціянства ў правах з язычніцкімі культамі. У 324 разбіў Ліцынія і пачаў правіць аднаасобна. Ажыццявіў паслядоўную цэнтралізацыю дзярж. апарата, ваен. і адм. рэформы, пачатыя імператарамі Галіенам і Дыяклетыянам. Пры К. палепшылася становішча гарадоў, стабілізавана манета, адбіты націск варвараў (332). Спрыяў пашырэнню хрысціянства, у 325 склікаў у г. Нікея 1-ы экуменічны сабор (гл.Экуменізм). Перанёс сталіцу імперыі ў Канстанцінопаль (330).
Літ.:
Федорова Е.В. Люди императорского Рима. М., 1990. С. 261—268.
1. Зрабіць звілістае прамым; выраўнаваць, выпраміць. Выправіць рэчышча.
2.перан. Ліквідаваць недахопы, заганы. Выправіць становішча. □ Галоўнае ў жыцці — зразумець сваю памылку, выправіць яе і стаць на правільны шлях.Лупсякоў.// Унесці папраўкі (у рукапіс, карэктуру і пад.); паправіць. Выправіць рукапіс. Выправіць кантрольныя работы вучняў.
1) палітычны лад, пры якім дзяржавай правіць кучка самых багатых людзей пануючага класа;
2) кучка самых багатых прадстаўнікоў пануючага класа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ездавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для язды, які служыць для язды. Ездавая дарога. Ездавыя сабакі. Ездавыя алені.
2.узнач.наз.ездавы́, ‑ога, м. Салдат, які правіць коннай запрэжкай. Іван усё пакрыкваў на ездавога — старога нехлямяжага байца ў дзвюх ватоўках пад шынялём, каб той наганяў хутчэй.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)