1. Які часова наводзіцца для пераправы. Навадны мост.
2. Які наводзіць на правільны адказ, дапамагае знайсці яго. Навадное пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУБ (грэч. kybos) у матэматыцы, 1) правільнымнагаграннік, які мае 6 квадратных граней, 12 рэбраў, 8 вяршынь; у кожнай яго вяршыні сыходзяцца 3 узаемна перпендыкулярныя рабры. К. называюць таксама гексаэдрам.
2) К. ліку а — трэцяя ступень ліку a (a∙a∙a = a3); назва звязана з такім жа выразам аб’ёму К. (як геам. фігуры) з рабром a.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уда́лы, -ая, -ае.
1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.
Удалая паездка.
2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.
Выбраць у. ход.
3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.
Удалая гаспадыня.
4. Смелы, адважны; хвацкі.
У. хлопец.
|| наз.уда́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРЫСА́БА (Orizaba),
Сітлальтэпетль, дзеючы вулкан у Мексіцы. На паўднёва-ўсходняй ускраіне Мексіканскага нагор’я, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры Кардыльераў. Правільны конус Арысабы вышынёй каля 5700 м (самы высокі пункт краіны), складзены з андэзітаў і базальтаў. На схілах да 4000 м лясы, вышэй — альпійскія лугі, з 4500 м — вечныя снягі. Арысаба — частка нацыянальнага парку Піка-дэ-Арысаба (плошча 19,7 тысяч га, заснаваны ў 1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
справядлі́вы, -ая, -ае.
1. Які дзейнічае бесстаронна, непрадузята.
С. суддзя.
Справядлівае рашэнне.
Справядліва (прысл.) ацаніць што-н.
2. Такі, які грунтуецца на справядлівасці; законны.
Справядлівыя нараканні.
3. Які адпавядае ісціне; правільны.
Факты пры праверцы аказаліся справядлівымі.
|| наз.справядлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
беспамылко́вы, ‑ая, ‑ае.
Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
on the beam
на пра́вільным ку́рсе, зусі́м пра́вільны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
korrékta
1) слу́шны, пра́вільны
2) карэ́ктны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МНОГАВУГО́ЛЬНІК,
замкнёная ламаная лінія. Звёны ламанай лініі наз. старанамі, а іх канцы — вяршынямі М. Утвараецца, калі n пунктаў A1, A2, ..., Anпаслядоўна злучыць адрэзкамі прамых A1A2, A2A3, ..., An-1An, AnA1. Прыклады М. — трохвугольнік, прамавугольнік, ромб.
М. наз. накіраваным, калі зададзены напрамак яго абходу (на кожнай старане пазначаны яе пачатак і канец, пры гэтым пачатак кожнай з іх супадае з канцом папярэдняй). М. наз. плоскім, калі ўсе яго вяршыні ляжаць на адной плоскасці. Плоскія М. бываюць саманеперасякальныя (кожная старана і вяршыня іх не маюць пунктаў, якія належаць да інш. старон і вяршыняў) і самаперасякальныя. Сума ўнутраных вуглоў любога саманеперасякальнага М. з n старанамі роўная n(n-2). Саманеперасякальны плоскі М. падзяляе пункты плоскасці, якой ён належыць, на ўнутраную і знешнюю часткі. Плоскія М. бываюць выпуклыя (любы адрэзак з канцамі цалкам належыць унутранай вобласці М.) і нявыпуклыя. Выпуклы М. наз. правільным, калі ўсе яго стораны і ўнутраныя вуглы роўныя (напр., квадрат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эліпсо́ідны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які выглядам, формай падобны на эліпсоід. [Клімянок:] — Там [у цясніне] былі кам[ян]і, падобныя на верхні, але было і нешта іншае — правільны эліпсоідны цыліндр.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)