рэгуліро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для рэгуліроўкі, рэгулявання. Рэгуліровачны пост. Рэгуліровачны вінт. Рэгуліровачная адтуліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Lent

[lent]

n.

вялі́кі пост (пе́рад Вялі́каднем)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

outpost [ˈaʊtpəʊst] n.

1. аванпо́ст, перадавы́ вартавы́ пост

2. адда́ленае пасе́лішча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

аванпо́ст, ‑а, М ‑посце; мн. ‑посты, ‑аў м.

Перадавая ахоўная варта (пост) у войска некаторых армій.

[Фр. avant-poste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для вымярэння ўзроўню і расходу вады. Вадамерны кран. Вадамернае шкло. Вадамерны пост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старажавы́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Прызначаны для назірання, вартавы; які з’яўляецца месцам для стоража. Старажавы катэр. Старажавы пост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантро́ль, -ю, м.

1. Праверка, а таксама назіранне з мэтай праверкі.

К. за якасцю прадукцыі.

Грамадскі к.

Дзяржаўны к.

2. зб. Кантралёры.

На маршруце працуе к.

|| прым. кантро́льны, -ая, -ае.

К. пост.

Кантрольная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПОСТ... (ад лац. post пасля), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «пасля», «пазней», напр. постадаптацыя, постмадэрнізм.

т. 12, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пілі́паўкапост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр. пили́півка, рус. фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч. φίλ‑ιππος ’аматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блок- і блок...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «блакіровачны», напрыклад: блок-сістэма, блок-пост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)