Плёскі ’пляскаты’ (Шат.; смарг., пух., чэрв., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), плескачы ’плоскі’ (ТС), плёсклая (жывёла) ’схуднелая’ (драг., ЛА, 1). Да плоскі (гл.), якое змянілася пад уплывам польск.plaski, plas kąty, што ад першаснага plask ’плоская ніжняя паверхня далоні’ (Банькоўскі, 2, 599).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаваро́дка ‘званец вялікі, Rhinanthus major L.’ (Касп.), ‘званец летні, Rhinthus aestivalis L.’ (Кіс.), скаваро́дкі ‘званец вялікі’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Да скаварада (гл.); назва па знешнім выглядзе — плоская раскрытая чашачка і выступаючы двугубы вяночак; гл. Нейштадт, Определитель, 502 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕТПА́К-ДАЛА́, Бедпак-Дала, Паўночны Галодны стэп,
пустыня ў Казахстане, ад р. Сарысу на З да воз. Балхаш на У. Пл. каля 75 тыс.км². Плоская і спадзістахвалістая раўніна з сярэднімі выш. 300—350 м (найб.г. Джамбул, 974 м). Зах.ч. — гліністая салянкава-палыновая пустыня, якая пераходзіць на У у камяністую пустыню. Шмат дробных, засоленых азёраў. Пашы; асвойваецца пад земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВІТО́К АНЬЕ́ЗІ,
плоская алгебраічная крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах
, дзе a — дыяметр утваральнай акружнасці з цэнтрам у пункце (0; a/2). Мае асімптоту — вось Ox; максімум дасягаецца ў пункце (0; a); плошча паміж крывой і асімптотай S = Πa2. Назва ад прозвішча італьян. матэматыка М.Аньезі, які вывучаў яе (1748).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ЛІ́НІЯ,
плоская трансцэндэнтная крывая, форму якой набывае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраўненне y = ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпербалічны косінус (гл.Гіпербалічныя функцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тросаў і інш. Паверхня, утвораная вярчэннем дугі Л.л. вакол восі Ox, наз.катэноідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эцю́днік, ‑а, м.
1.Плоская скрынка, з якой ходзяць на эцюды. Андрэй хуценька сабраў эцюднік, захапіў з сабою кавалак грунтаванага палатна і памчаў на веласіпедзе за горад.Кандрусевіч.На плячы быў у хлопца зацёганы На раменьчыку вузкім эцюднік.Лойка.// Папка для захоўвання эцюдаў.
2. Невялікая дошка, на якую жывапісец прымацоўвае паперу, палатно і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАСЮГА́НСКАЯ РАЎНІ́НА, Васюганне,
на ПдЗах. Сібіры, у Расійскай Федэрацыі, у міжрэччы Іртыша і Обі. На Пд паступова пераходзіць у Барабінскую нізіну. Паверхня — плоская або спадзістахвалістая раўніна, пакатая на Пн і перарэзаная далінамі рэк Вял. Юган, Васюган і інш.Выш. да 166 м. Каля 70% пл. Васюганскай раўніны займаюць балоты. На дрэніраваных схілах ялова-кедрава-піхтавая тайга («урман») і асінава-бярозавыя лясы. Радовішчы нафты, газу і торфу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУ́ЖНАСЦЬ,
замкнёная плоская крывая, усе пункты якой знаходзяцца ад яе цэнтра O на аднолькавай адлегласці, роўнай радыусу R (гл.рыс.). Прамая AB, што злучае 2 пункты акружнасці, наз. яе хордай, хорда CD, што праходзіць праз цэнтр O, — дыяметрам. Адносіны даўжыні акружнасці да яе дыяметра выражаюцца лікам π = 3,1415... . Даўжыня акружнасці роўная 2πR. Гл. таксама Круг.
Акружнасць: AB — хорда; CD — дыяметр; R — радыус; O — цэнтр акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПТУ́Р,
традыцыйны бел. галаўны ўбор замужніх жанчын; паўшарападобная ці плоская прызбораная на патыліцы шапачка з вушкамі, да якіх прышывалі стужкі для завязвання пад барадой. Бытаваў у Цэнтр. і Зах. Беларусі да пач. 20 ст. Шылі з фабр. тканін пераважна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, тасьмой, рознакаляровымі стужкамі, бісерам. Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎКУБІ́ЧНАЯ ПАРА́БАЛА, парабала Нейля,
плоскаяалг. крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах: y = ax3/2; параметрычныя ўраўненні: х =t2, у = at3. Пункт звароту 1-га роду ў пачатку каардынат. Наз. імем англ. матэматыка У.Нейля, які вылічыў даўжыню яе дугі (1657). Матэрыяльны пункт пад уздзеяннем сілы цяжару рухаецца ўздоўж дугі П.п. з пастаяннай скорасцю.