hrzen

vt мілава́ць, пе́сціць, прыціска́ць да cлю́ца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

liebksen

['lp-]

неаддз. vt пе́сціць, ла́шчыць, мілава́ць, галу́біць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пяле́гаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.

Абл. Аддаваць шмат увагі каму‑, чаму‑н., любоўна даглядаць; песціць. Густыя светла-каштанавыя валасы, якіх.. [Чорны] ніколі не песціў і не пялегаваў, кучаравіліся самі сабой. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куко́біцьпесціць, даглядаць’ (Нас., Бяльк., Яруш., Касп., Кос., Гарэц., Др.-Падб., Шн.). Бел. кукобіць ад кукобау якое ўтворана па мадэлі худы > худоба, што дае права на рэканструкцыю *кук ’той, хто даглядае, песціць’. Гэта адпавядае літ. kaukas ’дамавік (дух, які прыносіць дабро дому)’ (гл. Тапароў, J–К, 293). Становіцца зразумелым і значэнне кукобіцца ’гняздзіцца’ (’быць звязаным з домам’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распе́сціць, ‑пешчу, ‑песціш, ‑песціць; зак., каго-што.

Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць спешчаным, капрызным, распусным. Распесціць адзінае дзіця. □ Чаму яе Косця зрабіўся такі? Не паважае старэйшых... Мабыць, і [Ганя] распесціла яго, як Ванда Адамаўна свайго сына?! Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мілава́цца, мілава́ць, мі́ловаць ’узаемна любіць, лашчыцца, абнімацца’, ’песціць, любіць’, милова́ньне ’далікатныя адносіны’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС). Да прасл. milovati (). Гл. мі́лы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлебаро́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлебароба; належыць, уласцівы яму. Працаўнікі палёў праявілі сапраўды дзяржаўнае разуменне свайго абавязку, упартасць у дасягненні мэты, высокае хлебаробскае майстэрства. Машэраў. Хлебаробская душа кожнае каліва песціць, кожнае зярнятка беражэ. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяле́гаваць (пеле́говаць) ’калыхаць на руках, няньчыць, песціць’ (Нас., Бяльк., Гарэц.), пяле́гваць ’тс’ (Шат.), пяле́гъвъць ’вельмі пеставаць, даглядаць’ (беш., Нар. сл.). Разам з пяленгавацьпесціць, даглядаць’ (Нас.; слонім., Жыв. НС), дзе захавалася назалізацыя, лічыцца запазычаннем з польск. pielęgować ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 65, 68); апошняе, паводле Банькоўскага (2, 551), з першаснага pielengować ’закручваць немаўля ў пялёнкі’, якое разам з рус. дыял. пеле́говать ’даглядаць’, пелёжить ’пакрываць саломай знешнія сцены хаты на зіму’ ад рус. дыял. пелега́ ’пакрыццё, заслона’ (першапачаткова пра кару і пра пялёнкі) і ст.-польск. pielega ’пялёнка’, што звязана з *pelena ’пялюшка’, насуперак Брукнеру (408), які выводзіць названыя польскія словы з ням. pflegen ’даглядаць, песціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rościć

незак. прарошчваць; rościć pretensje — прэтэндаваць;

rościć nadzieje — песціць надзею

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пе́стовать несов.

1. (нянчить) уст., прост. ня́ньчыць; (нежить) пе́сціць;

2. (заботливо выращивать, воспитывать) перен., книжн. гадава́ць; выхо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)