графік паказальнай функцыі ў палярных каардынатах; плоская трансцэндэнтная крывая, якая перасякае ўсе радыусы-вектары пад адным і тым жа вуглом. Вызначаецца ўраўненнем r = aekȹ. Адносіцца да псеўдаспіралей (гл.Спіралі).
Л.с. адкрыта Р.Дэкартам (1638; апублікавана ў 1657) і незалежна Э.Тарычэлі (1644); уласцівасці Л.с. даследаваў Я.Бернулі (1692). Л.с. пераходзіць у сябе пры лінейных пераўтварэннях плоскасці; яе эвалюта (гл.Эвалюта і эвальвента) таксама Л.с. Пры стэрэаграфічнай праекцыі плоскасці на сферу Л.с. пераходзіць у лаксадромію. Адлюстроўвае многія затухальныя працэсы. Выкарыстоўваецца ў тэхніцы. Напр., па Л.с. выконваюцца профілі вярчальных нажоў, фрэзаў, зубчастых перадач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
überschréiten*vt
1) перахо́дзіць, пераступа́ць;
die Grénze ~перахо́дзіць мяжу́ (тс.перан.)
2) перавыша́ць (уладу); паруша́ць
3) перавыко́нваць (нормы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ford
[fɔrd]1.
n.
брод -у m.
2.
v.t.
пераяжджа́ць, перахо́дзіць убро́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
скле́ра
(гр. skleros = цвёрды)
бялковая абалонка вока, якая спераду пераходзіць у празрыстую рагавіцу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
transgress[trænzˈgres]v.fml паруша́ць (закон, правілы і да т.п.); пераступа́ць;
transgress the bounds of decencyперахо́дзіць ме́жы прысто́йнасці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дрыму́чы, ‑ая, ‑ае.
Стары, густы, непраходны (пра лес). Густы дрымучы лес пераходзіць тут у вялікае, неабсяжнае балота.В. Вольскі.Гукі паволі заміралі ў сэрцы дрымучага бору.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнале́ссе, ‑я, н.
Лес, у якім растуць розныя пароды дрэў. Вада блізка — калодзеж на ўскраіне вострава — там, дзе сасняк пераходзіць у разналессе, і рачулка балотная побач.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРАНСПАЗІ́ЦЫЯ (ад позналац. transpositio перастаноўка) у матэматыцы, камбінаторная перастаноўка элементаў, пры якой мяняюцца месцамі толькі 2 элементы. Напр., 5401 пераходзіць у 5104 Т. элементаў 1 і 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ЧНЫ ТОКу звышправадніках,
максімальнае значэнне пастаяннага незатухальнага эл. току, які можа працякаць праз звышправаднік без супраціўлення. Пры перавышэнні К.т. звышправаднік пераходзіць у нармальны (незвышправодны) стан. Гл.Звышправоднасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСІПАТЫ́ЎНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
механічныя сістэмы, поўная энергія якіх (сума кінетычнай і патэнцыяльнай энергій) у працэсе руху памяншаецца, пераходзячы ў інш. віды энергіі, напр. ва ўнутр. энергію — цеплату (гл.Дысіпацыя). Д.с. з’яўляецца кожнае цела ці сістэма цел, што рухаюцца ў рэальным асяроддзі пры наяўнасці сіл трэння, супраціўлення ці вязкасці.
Паняцце «Д.с.» выкарыстоўваецца ў фізіцы і ў дачыненні да немех. сістэм у выпадках, калі энергія ўпарадкаванага працэсу пераходзіць у энергію неўпарадкаванага працэсу, у рэшце рэшт — у энергію хаатычнага (цеплавога) руху малекул. Напр., вагальны контур, у якім адбываюцца затухальныя ваганні з-за наяўнасці амічнага (актыўнага) супраціўлення, з’яўляецца таксама Д.с.; у гэтым выпадку эл. энергія ўпарадкаванага руху электронаў пераходзіць у т. зв. джоўлеву цеплату.