шклава́ць, шклую, шклуеш, шклуе; зак. і незак., што.
Спец. Плаўленнем ператварыць (ператвараць) у шкло. Шклаваць пясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалду́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм. Зблытаць, скудлаціць (валасы, шэрсць і пад.), ператварыць у калдуны 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каланізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
1. Захапіўшы чужую краіну, ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).
2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі.
|| наз. каланіза́цыя, -і, ж.
|| прым. каланізацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ВЕ́СТНИК КОМИТЕ́ТА ЗАПАДНОГО ФРО́НТА ВСЕРОССИ́ЙСКОГО ЗЕ́МСКОГО СОЮ́ЗА»,
штодзённая газета. Выдавалася з 1916 да 10(23).1.1918 у Мінску на рус. мове. Узнімала праблемы забеспячэння франтавікоў харчаваннем, прадметамі штодзённага карыстання, мед. дапамогай. Выступала за беспартыйнасць у працы па абслугоўванні фронту, процістаяла намаганням ператварыць газету ў інструмент паліт. барацьбы. У сувязі з рэарганізацыяй к-та Земсаюза з 17(30).11.1917 называлася «Известия комитета объединенных работников Земсоюза и Западного фронта», з 19.12.1917 (1.1.1918) — «Известия комитета объединенных работников и временного управления Земсоюза Западного фронта».
т. 4, с. 118
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́МЛАДЗІНА»
(сербскае моладзь),
«Аб’яднанне сербскай моладзі», культурна-асветніцкая і грамадска-паліт. арг-цыя ў Сербіі і Ваяводзіне (уваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі) у 1866—72. Аб’яднала культ.-асв. гурткі студэнтаў і інтэлігенцыі і абвясціла сябе прадстаўнічым органам усіх паўд.-слав. народаў; падтрымлівала кантакты з балг. нац.-вызв. рухам, культ. дзеячамі Чэхіі, Славакіі, Расіі. З 1870 у складзе «О.» аформілася рэв.-дэмакр. плынь на чале з С.Маркавічам, якая імкнулася ператварыць «О.» ў рэв. паліт. партыю. У 1871 «О.» забаронена ўладамі Сербіі і Аўстра-Венгрыі, але яшчэ некаторы час існавала тайна.
т. 11, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кансалідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., што.
1. З’яднаць (яднаць), згуртаваць (згуртоўваць) (кніжн.).
К. сілы змагароў за незалежнасць.
2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя або бестэрміновыя (спец.).
К. пазыку.
|| наз. кансаліда́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мінералізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Ператварыць (ператвараць) у мінерал.
2. Насыціць (насычаць) мінеральнымі солямі.
[Фр. minéraliser, ад minéral.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муміфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Ператварыць (ператвараць) у мумію 1 (у 1 знач.); бальзамаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́віць, пла́ўлю, пла́віш, пла́віць; пла́ўлены; незак., што.
Ператварыць цвёрдае цела ў вадкае шляхам награвання.
П. метал.
|| зак. распла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены.
|| наз. плаўле́нне, -я, н. і пла́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. плаві́льны, -ая, -ае.
Плавільная печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спапялі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -пеліце́, -ля́ць; -лёны; зак., каго-што.
1. Ператварыць у попел, спаліць дашчэнту.
С. вёску.
2. перан. Растраціць у змаганні, перажываннях, хваляваннях (сілу, энергію і пад.).
|| незак. спапяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. спапяле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)