МАСКО́ЎСКАЯ КАМПА́НІЯ, Руская кампанія,

першая англійская гандлёвая кампанія, якая атрымала ў 1554 хартыю свайго ўрада на права манапольнага гандлю з Рас. дзяржавай. Імкнучыся да пашырэння сувязей з краінамі Зах. Еўропы, цар Іван IV даў М.к. права свабодна перамяшчацца і бяспошлінна гандляваць з Рас. дзяржавай, а ў 1569 — права транзітнага гандлю па волжскім водным шляху з краінамі Усходу. М.к. імкнулася манапольна авалодаць рас. рынкам, выцясняючы з яго канкурэнтаў (найперш прадстаўнікоў Галандыі). Спыніла дзейнасць пасля 1649, калі ўрад выслаў з Расіі яе агентаў і інш. англічан у сувязі з пакараннем смерцю англ. караля Карла I.

т. 10, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

е́хацца, едзецца; безас.

Незак. Пра магчымасць ехаць, перамяшчацца. Удзень звычайна на станцыях такіх пасажыраў зганяла з дахаў чыгуначная міліцыя, але ўночы ехалася спакойна, адно трэба было сцерагчыся, каб не зачапіла чым ды не скаціцца з даху. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЮ́НЫ (ням. Düne, адз. л.),

выдмы, формы рэльефу пяскоў, утвораныя ветравой акумуляцыяй. Трапляюцца на ўзбярэжжах мораў, азёр, на рачных тэрасах, зандравых раўнінах, напр., на ўзбярэжжах Балтыйскага, Белага, Аральскага, Каспійскага мораў, на берагах Балхаша і інш. У адрозненне ад барханаў «рогі» Дз. накіраваны супраць ветру. Наветраны схіл доўгі і спусцісты, падветраны — стромкі і пукаты. Выш. да 30 м, зрэдку да 100 м. Не замацаваныя расліннасцю Дз. могуць перамяшчацца ў напрамку пануючых вятроў са скорасцю 1—20 м за год. Адрозніваюць папярочныя, падоўжаныя і парабалічныя Дз. На Беларусі стараж. Дз. трапляюцца на Палессі, Полацкай, Нарачана-Вілейскай і Нёманскай нізінах.

Пясчаная дзюна на ўзбярэжжы Прыбалтыкі.

т. 6, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

та́ксісы

(гр. taksis = парадак, лад)

рухальныя рэакцыі здольных вольна перамяшчацца ніжэйшых раслін і арганізмаў, а таксама асобных клетак (лейкацытаў, сперматазоідаў) і частак клетак (ядра, пластыдаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ляце́ць, леце́ці, лыті́тэперамяшчацца ў паветры’, ’разносіцца, распаўсюджвацца’, ’падаць уніз’, ’хутка бегчы, ехаць, праходзіць (пра час)’, ’ламацца, расходавацца’ (Грыг., Бяльк., Шат., Сцяц., ТСБМ, Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Значэнне ’павольна падаць (пра снег)’ (брасл., Сл. ПЗБ) у выразе снег ляціць — з польск. śnieg leci.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

crawl2 [krɔ:l] v.

1. по́ўзаць, паўзці́, пластава́ць

2. цягну́цца, валачы́ся, паво́льна ру́хацца/перамяшча́цца

3. (with) кішэ́ць;

The whole ground was crawling with ants. Усё навокал кішэла мурашамі.

4. (to) infml рабале́пстваваць, нізкапакло́ннічаць, по́ўзаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ру́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Знаходзіцца ў руху, перамяшчацца.

Войскі рухаліся на захад.

Р. па службе (атрымліваць павышэнне). Справа не рухаецца (стаіць на месцы).

2. Рушыцца з месца, адпраўляцца.

Р. ў дарогу.

3. Варушыцца (у 1 знач.), мяняць становішча цела.

Сядзець, не рухаючыся.

Ногі не рухаюцца (не можа ступіць, ісці хто-н.).

|| прым. ру́хальны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус. мчать, мча́ться, укр. мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш. mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав. мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПТУШАНЯ́ТНЫЯ ПТУ́ШКІ,

група птушак, птушаняты якіх ад вылуплівання да пераходу да самастойнага жыцця развіваюцца ў гняздзе. Яны няздольныя самастойна перамяшчацца і адшукваць корм і патрабуюць пастаянных клопатаў бацькоў. На Беларусі ў арнітафауне да П.п. належаць усе віды вераб’інападобных, голубападобных, дзятлападобных, зязюлепадобных, ракшападобных, стрыжападобных і інш.

Яйкі П.п. маюць адносна мала жаўтка, які да моманту вылуплівання амаль поўнасцю спажываецца. Птушаняты вылупліваюцца голыя або з недаразвітым пуховым покрывам, няўстойлівай тэрмарэгуляцыяй, з закрытымі вачыма і вонкавымі слыхавымі праходамі, слабаразвітай мускулатурай. На розныя вонкавыя раздражняльнікі рэагуюць аднолькава: выцягваюць шыі і разяўляюць раты. Птушаняты застаюцца ў гняздзе ад 10 дзён (некат. вераб’іныя) да 3 месяцаў (грыфы). Гл. таксама Вывадкавыя птушкі, Паўвывадкавыя птушкі.

Да арт. Птушанятныя птушкі: 1 — у гняздзе валасянкі ястрабінай; 2 — у гняздзе дубаноса звычайнага.

т. 13, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слі́згаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

Палазы лёгка слізгаюць па ўтаптаным снезе.

2. перан. Плаўна, лёгка рухацца, перамяшчацца.

Паплавок слізгае па люстранай паверхні возера.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра цень, святло і пад.).

Сонечны зайчык слізгае па сцяне.

|| аднакр. слізгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. слі́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)