трамп

(англ. tramp = літар. валацуга)

судна, якое перавозіць грузы ў любым напрамку, не на пэўнай лініі (параўн. лайнер).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

befördern vt

1) адпраўля́ць, пераво́зіць

2) павыша́ць у паса́дзе [у зва́нні]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

herüberbringen* vt

1) перано́сіць (сюды́)

2) пераво́зіць (цераз раку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ую́к, ‑а, м.

Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы. Густы вербалоз, безліч купін, хмары камароў і машкары не робяць лёгкім падарожжа па гэтых мясцінах. Выбіваліся мы адгэтуль перапэцканыя ў гразі, уюкі з сёдлаў саслізгвалі. Гавеман. // Мяшок, торба, сумка, прыстасаваныя перавозіць паклажу на спіне жывёлы.

[Цюрк. юк — паклажа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dray

[dreɪ]

1.

n.

фурма́нка f., грузава́я фурма́нка

2.

v.t.

пераво́зіць фурма́нкай

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ры́кша

[рус. рикша < яп. (dzin) rikisia, ад dzin = чалавек + riki = сіла + sia = вазок]

чалавек, які перавозіць пасажыраў, упрогшыся ў спецыяльную двухколавую каляску.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мяшо́чнік і мяшэ́чнік, ‑а, м.

Уст. Той, хто скупляе мяшкамі харчовыя прадукты і незаконна перавозіць іх з мэтай спекуляцыі (у перыяды нарміраванага забеспячэння насельніцтва прадуктамі). Вагоны былі набіты бітком мяшочнікамі, людзьмі ў пашарпаных салдацкіх шынялях. Звонак. Саюзы моладзі дапамагалі партыі.. у барацьбе з мяшэчнікамі і спекулянтамі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ship​2 [ʃɪp] v. пераво́зіць па вадзе́; грузі́ць на су́дна;

ship oars падыма́ць вёслы

ship off [ˌʃɪpˈɒf] phr. v. адпра́віць, адасла́ць (каго-н., што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ША́ХТА (ад ням. Schacht),

1) горнае прадпрыемства для здабычы карысных выкапняў падземным спосабам і адгрузкі іх спажыўцу ці абагачальнай фабрыцы.

Бываюць Ш. вугальныя, жалезарудныя, саляныя. Калі здабыча вядзецца з дапамогай струменя вады — наз. гідрашахтай. Ш. складаецца з падземных горных вырабатак, дзе праводзяцца падземныя горныя работы, шахтавага ствала, будынкаў і канструкцый на паверхні, каб абслугоўваць горныя работы, прымаць карысныя выкапні і рыхтаваць іх для адпраўкі спажыўцам. Людзей і грузы ў Ш. перавозіць рудніковы транспарт (гл. Рудніковае транспартаванне). Глыбіня — ад сотняў м да некалькіх км. Ш. на магутных радовішчах дзейнічаюць 50—70 і больш гадоў.

На Беларусі Ш. карыстаюцца на прадпрыемствах ВА «Беларуськалій» (г. Салігорск).

2) Вертыкальная падоўжная поласць у некаторых канструкцыях, збудаваннях (напр., Ш. печы, топкі, ліфта).

А.​А.​Калагрыўка.

Схема шахты, якая распрацоўвае пакатыя вугальныя пласты: 1 — вентыляцыйны штрэк; 2 — ачышчальны забой (лава); 3 — адкатачны штрэк; 4 — брэмсберг; 5 — хаднікі; 6 і 8 — збудаванні галоўнага і дапаможнага ствалоў; 7 — будынак сартавання; 9 — электрападстанцыя; 10 — пародны бункер.

т. 17, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

переправля́ть несов.

1. (кого, что, через что) перапра́ўляць; (перевозить) пераво́зіць; (переводить) пераво́дзіць;

переправля́ть письмо́ адреса́ту перапра́ўляць ліст адраса́ту;

переправля́ть путеше́ственников че́рез го́ры перапра́ўляць (пераво́зіць, пераво́дзіць) падаро́жнікаў це́раз го́ры;

2. (отправлять, пересылать) перапра́ўляць;

3. (исправлять что-л. или всё, многое) папраўля́ць, выпраўля́ць, перапра́ўляць;

переправля́ть напи́санное папраўля́ць (выпраўля́ць, перапра́ўляць) напі́санае;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)