заболева́тьII несов. (приходить в болезненное состояние) пачына́ць бале́ць; см. заболе́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міры́цца, міру́ся, мі́рышся, мі́рыцца; незак.

1. з кім і без дап. Спыняць сварку, варожыя адносіны, пачынаць жыць у згодзе.

2. з чым. Цярпіма адносіцца да чаго-н.

М. са сваім становішчам.

|| зак. паміры́цца, -міру́ся, -мі́рышся, -мі́рыцца (да 1 знач.) і прыміры́цца, -міру́ся, -мі́рышся, -мі́рыцца; наз. прымірэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

aggress

[əˈgres]

v.i.

1) напада́ць

2) пачына́ць сва́рку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

from scratch

зь нічо́га, з нуля́ (пачына́ць)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Руша́ць ’зварочваць з поўні, пачынаць змяншацца (пра месяц)’, рушыць ’звярнуць з поўні, пачаць змяншацца (пра месяц)’ (ТС), ’чапаць, рушыць’ (Касп.). Гл. рушыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зата́пливатьсяI несов., страд.

1. запа́львацца, падпа́львацца;

2. пачына́ць ацяпля́цца; см. зата́пливатьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затева́ть несов. заду́мваць, выду́мваць, нава́жваць; (начинать) распачына́ць, пачына́ць; (устраивать) ла́дзіць, нала́джваць; см. зате́ять;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; незак., што.

1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што-н.

Г. плот.

Г. двор.

2. перан. Гаварыць абы-што, выдумляць.

Стары гаворыць — гародзіць, ды на праўду выходзіць (прыказка).

Агарод (гарод) гарадзіць (разм.) — пачынаць якую-н. клапатлівую і безнадзейную справу.

|| наз. гарадзьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Участак зямлі (звычайна каля дома) для вырошчвання агародніны.

Пасадзіць моркву ў агародзе.

Агарод гарадзіць (разм.) —

1) пачынаць якую-н. клапатлівую справу;

2) гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць.

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый (разм.) — рабіць намёкі, заўвагі, адзывацца пра каго-н. неадабральна.

|| прым. агаро́дны, -ая, -ае.

Агародныя культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прары́ўка, ‑і, ДМ ‑рыўцы; Р мн. ‑рывак; ж.

Разм. Прарэджванне. [Марына Міхайлаўна:] — Праз тыдзень можна пачынаць прарыўку. Пакідайце расліну ад расліны вось на такой адлегласці, калі хочаце атрымаць нармальныя цыбуліны. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)