танцоўшчыца. Прыгонная А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне (у Г.Петынеці) і Паставах (у Ле Ду). У 1778 саліравала ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Петынеці, выступала ў балеце «Шлюб самнітаў» (1783) і інш. на сцэне Гродзенскага т-ра Тызенгаўза. Пасля смерці Тызенгаўза (1785) перададзена каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і ўвайшла як другая салістка ў трупу «Т-ва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці». У 1789 пакінула сцэну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІ́ЛАЎ (Антон Уладзіміравіч) (н. 27.7.1949, г.Паставы Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). У 1972—82 у Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі, з 1982 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы ў галіне машынабудавання і механізацыі буд-ва.
Тв.:
Механизация процессов отделения и переработки маломерной древесины. Мн., 1982;
Строительные и дорожные машины многоцелевого назначения. Мн., 1991 (разам з Л.І.Пераднёй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬКІ́,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 3,5 км на З ад г.Паставы. Пл. 0,23 км², даўж. 740 м, найб.шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 1 км². Схілы катлавіны выш. 6—7 м, пераважна разараныя. Берагі выш. да 0,6 м, на Пн і Пд сплавінныя. На Пн забалочаная пойма (шыр. да 500 м), пад хмызняком. Дно глеістае. Вызначаецца высокай мінералізацыяй вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца (цячэ праз возера), за 33 км на У ад г.Паставы. Пл. 0,46 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 3,5 км. Пл. вадазбору 108 км². Схілы катлавіны выш. 11—15 м, пад хмызняком, на У, ПдУ і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. У цэнтры — востраў пл. 0,2 га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДЗЕ́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, на зах. ускраіне г.Паставы. Пл. 0,92 км², даўж. 2,5 км, найб.шыр. 640 м, найб.глыб. 21,8 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км. Пл. вадазбору 68,8 км². Схілы катлавіны выш. 5—12 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком, на Пд сплавінныя. Дно складанай будовы, каля берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. Востраў пл. 0,9 га. Зарастае. Праз возера цячэ р. Спорыца, злучана ручаём з воз. Загацце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 4 км на З ад г.Паставы. Пл. 0,18 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 290 м, найб.глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 3,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на Пд і З невыразныя. Берагі сплавінныя, месцамі пад хмызняком. На З, Пд і ПдУ забалочаная пойма шыр да 250 м, парослая хмызняком. Дно глеістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Лісіца,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лучайка, за 18 км на У да г.Паставы. Пл. 0,85 км², даўж. каля 1,7 км, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 5,1 м, даўж. берагавой лініі каля 4,7 км. Пл. вадазбору 6,25 км². Схілы катлавіны выш. 8—10 м, разараныя. Дно мае плаўны нахіл да цэнтра, мелкаводдзе пясчанае, глыбей укрыта ілам. Зарастае каля 20% пл. возера. На З выцякае ручай у воз. Лучай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я СУРВІ́ЛІШКІ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Камайка (цячэ праз возера, злучае яго з воз.Вялікае Сурвілішскае), за 20 км на З ад г.Паставы. Пл. 0,29 км², даўж. больш за 1 км, найб.шыр. 460 м, найб. глыбіня 2,6 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 135 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м (на У 1—2 м), разараныя. Берагі сплавінныя, на У пясчаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я ШВА́КШТЫ, Малая Швакшта,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Страча (выцякае з возера), за 22 км на ПдЗ ад г.Паставы. Пл. 1,91 км², даўж. 2,3 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 3,2 м, даўж. берагавой лініі каля 6,8 км. Пл. вадазбору 105 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная ч. пясчана-галечная. 2 астравы. Зарастае. Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з воз.Вялікія Швакшты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры псеўдарус. стылю ў г.Паставы Віцебскай вобл. Пабудавана ў 1894 з цэглы на цэнтр. плошчы горада. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём храма выцягнуты па папярочнай восі. Да яго прымыкаюць закругленая апсіда, дадатковы аб’ём і бабінец з ганкам. Па баках апсіды і бабінца размешчаны дапаможныя памяшканні. Асн. аб’ём завершаны 5-купаллем, бабінец — шатровай званіцай з галоўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны какошнікі, арнаментальныя паяскі, ліштвы, паўцыркульныя нішы.