1. Паглядзець, павярнуўшы галаву назад; азірнуцца. Вольга Віктараўна ідзе борзда, ні разу назад не аглянулася. Лабановіч стаіць, пазірае ёй услед.Колас.//перан. Кінуць погляд на мінулае, каб даць яму новую ацэнку. Вялікі Кастрычнік даў магчымасць беларускім пісьменнікам аглянуцца з вышыні заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі на мінулае свайго народа.Дзюбайла.
2. Паглядзець вакол сябе. Лясніцкі памаўчаў, аглянуўся навокал і панізіў голас.Шамякін.
3. Апамятацца, заўважыць, прыкмеціць. І дзядзька наш не аглянуўся, Як і яго людская хваля Нясла, бы шчэпку ў перавале.Колас.
•••
Не паспець аглянуцца, як...гл.паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспява́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Спяваць некаторы час. Дзядзька ківае сам сабе галавою і заводзіць [песню].. Паспяваў трохі і кінуў, а, можа, яму Шугай Міхалка перашкодзіў, ідучы насустрач.Колас.Соня была сярод спевакоў. Соню хлебам не кармі, а дай паспяваць.Лось.
паспява́ць2, ‑ае.
Незак.дапаспець 1.
паспява́ць3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.дапаспець 2.
2. Добра, паспяхова вучыцца; не адставаць. Ніна ведала, што Коля добра паспяваў па матэматыцы, таму дырэктар і параіў яму паступіць у тэхнікум.Сіўцоў.[Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Змагчы зрабіць што‑н. своечасова, у тэрмін. За свае дваццаць шэсць год.. [Кастусь Каліноўскі] ўспеў зрабіць многае.С. Александровіч.І посуд Алеся прыбрала, І ўспела схадзіць на раку.Калачынскі.// Прыйсці ў які‑н. стан за які‑н. час. Малако ўспее за дзень скіснуць.// Прыбыць куды‑н. у час, не спазніцца. [Брадзнік:] — Няма калі чакаць, бабуля.. Дадому трэба дабірацца.. — Даедзеце шчэ, успееце.Кандрусевіч.
•••
Не ўспець (што‑н. зрабіць) як... — тое, што і не паспець (што‑н. зрабіць) як... (гл.паспець 2). [Жанчына:] — Вы яшчэ і падняцца не ўспееце, як .. [гаспадар] можа вярнуцца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасу́жы, ‑ая, ‑ае; дасуж, ‑а.
Здольны ўсюды паспець, да ўсяго дайсці; спрытны, дзейны. Бальшавік дасужы Гаспадарку творыць, А так дружна, удала, Што не будзе гора.Купала.// Здатны на што‑н. Ён любіць жыць сваім адумам, А сам на выдумкі дасуж.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пала́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
Ласавацца некаторы час. У сяброў была нават думка спыніцца і паласавацца ягадамі, але трэба было завідна паспець да возера Баравое.Пестрак.Ніна ўгаварыла Зіну [яе бацькі загінулі ў вайну] паехаць у Гарадзішча да сваіх, папіць сырадою, паласавацца мёдам, адпачыць...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nastarczyć
зак.паспець забяспечыць;
nie mogę nastarczyć — не паспяваю забяспечыць, не спраўляюся даставіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
3.што і чаго. З’есці чаго-н. крыху або наспех (разм.).
У. некалькі лыжак супу.
4.што і чаго. Паспець зрабіць што-н., управіцца з чым-н. (разм.).
Работы многа, за дзень не ўхопіш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кабIIчасц:
каб гэ́тага больш не было́! dass es nicht wíeder vórkommt [passíert]!;
каб нам то́лькі паспе́ць зако́нчыць рабо́ту! wenn wir nur die Arbeit beénden könnten!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
цёмначы, прысл.
Разм. Цёмнай парой; зацемна. [Юрка] выйшаў з дому цёмначы, яшчэ над лесам стаяла ноч.Чарнышэвіч.— А звычайна калі ён [Мішэль] прыходзіў? — Як вячэрняя паверка канчаецца. Каб паспець і ў мяне пабыць, і яшчэ цёмначы назад, у лагер вярнуцца...Сачанка.// У цемнаце. — Завод вунь там, зусім блізка ад шашы. — Цёмначы не заўважыў, — сумеўшыся, апраўдваўся хлапец.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)