ку́дзер -а m., па́сма валасо́ў над ілбо́м, чуб -а m.
II[ˈfɔrlɑ:k]
n., Tech.
за́гваздка f., шплінт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
завіто́к, ‑тка, м.
1. Завітая пасма валасоў; локан. З-пад кепкі выбіліся завіткі густых валасоў і паўкружжам ляглі на лоб.Карпаў.
2. Што‑н. у форме спіралі, закручанай лініі. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт.. І ён то серп, то дужку цягне, То піша спрытны завіток.Колас.// Віток спружыны, спіралі і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыбра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыведзены ў парадак. Непрыбранае пасцель. □ Галава .. была схілена, сонца паблісквала ў шаўкавістых валасах, пасма якіх, непрыбраная, звешвалася на лоб.Мележ.
2. Не сабраны, не звезены ў адно месца. Па некаторых загонах з мінулага года валяўся непрыбраны ператлелы бульбоўнік.Мележ.Яркім вогнішчам успыхвае куча непрыбранага ламачча.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́смы ’пасмы валасоў’ (ТСБМ, Нік. Напаў., Яруш., Мат. Гом.). Укр.косм, рус.космы ’тс’, ст.-рус.космъ ’пасма валасоў’, балг.косъм ’волас’, макед.косма, славен.kósma ’тс’, польск.kosm ’пасма валасоў’, чэш.kosm ’тс’, в.-луж.kosm ’волас’. Прасл.kosmъ было ў апошні час супастаўлена (Кноблах і Трубачоў, Эт. сл., 11, 147) са ст.-грэч.κόσμος ’парадак, аздабленне’. У сувязі з гэтым паўстае пытанне аб ідэнтычным паходжанні ст.-грэч.κόμη ’валасы’ (*kosma > *komā там жа). Менш надзейная сувязь з прасл.kosa з далучэннем функцыянальна няяснага фарманта ‑m‑. Гл. SP, 2, 13.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сачо́ўка1 ’пасма нітак, навітая асобна на клубок’ (Шат., Інстр. 3), ’шпулька’ (Мат. Гом.). Метатэза з часоўка ’тс’ (гл.).
Сачо́ўка2 ’грэбень для часання ільну’ (Мат. Гом.). Няясна. Відаць, этымалагічна тое ж, што і папярэдняе, з часоўка, ад часаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Коўт ’конскі кал’ (Бяльк.). Параўн. укр.ковтях ’тс’. Украінская форма, відаць, узыходзіць да ковтях ’пасма збітага валосся’. У сваю чаргу апошняе да каўтун (гл.) (ЕСУМ, 2, 488). Такім чынам, бел.коўт можна разглядаць як выпадак зваротнага словаўтварэння да каўтун. Гл. каўцях.