Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх. Пабраць усе рэчы. Пабраць усіх у палон. □ Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца.Якімовіч.[Люба:] Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму.Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ЙВІД,
кіраўнік сял. паўстання ў ВКЛ у 1544—45. Сяляне Укмергскай і Анікштайскай валасцей, незадаволеныя патрабаваннем вял. князя адправіць у Вільню дзякла (падатак), а таксама злоўжываннямі аканома Кміты, напалі на атрад велікакняжацкага прадстаўніка Ката. Неўзабаве атраду вял. князя ўдалося ўзяць буйвіда ў палон, але хваляванні працягваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕНІ́ДЫ,
дынастыя правіцеляў (напачатку князёў, з 1198 цароў) Кілікійскай армянскай дзяржавы ў 1080—1375. Заснавана ў 1080 арм. князем Рубенам. Найб. значныя з Р.: Лявон I [1129—41], Лявон II [1187—1219], Хетум I [1226—70], Лявон III [1271—89]. У 1375 апошні з Р. — Лявон VI узяты ў палонмамлюкамі і вывезены ў Егіпет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУАЎТЭ́МАК (Cuauhtémoc; 1495, г. Тэначтытлан, цяпер Мехіка — 28.2.1525),
апошні вярх. правіцель ацтэкаў [1520—21], нац. герой Мексікі. Кіраваў абаронай Тэначтытлана ад ісп. канкістадораў, 13.8.1521 трапіў у палон. Быў змушаны суправаджаць Э.Картэса ў час яго паходу ў Гандурас. Пакараны смерцю іспанцамі за ўяўную змову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няво́ляж.
1.Únfreiheit f -; Sklaveréi [-və-] f - (рабства); Gefángenschaft f - (палон, заключэнне);
2. (патрэба, неабходнасць) Nötigung f -, Zwáng m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАЯЗІ́Д IМаланкавы
(Bayezid I Yildirim; 1354? — 8.3.1403),
турэцкі султан у 1389—1402. З дынастыі Асманаў. Захапіў вял. тэрыторыі на Балканах і ў Малой Азіі. Войскі Баязіда ў 1394—1401 неаднаразова асаджалі Канстанцінопаль. У бітве з Цімурам каля Анкары (гл.Анкарская бітва 1402) разбіты і ўзяты ў палон, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІНЬЁНСКАЕ ПАЛАНЕ́ННЕ ПА́ПАЎ,
«вавілонскі палон», перыяд у гісторыі папства, калі рымскія папы трапілі ў паліт. залежнасць ад франц. караля і вымушаны былі перанесці сваю рэзідэнцыю ў 1309—77 (з перапынкам 1367—70) з Рыма ў Авіньён (Францыя). Сведчыла пра паражэнне папства ў барацьбе з феад. манархіямі Еўропы за паліт. ўплыў.
філіпінскі паліт. дзеяч. Узначальваў антыіспанскае паўстанне 1896—97. З 1897 кіраўнік урада, у час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 прэзідэнт Філіпінскай рэспублікі. У 1901 узяты ў палонамер. войскамі; заклікаў народ спыніць супраціўленне. У 1942—44 чл. марыянетачнай Дзярж. рады, створанай на Філіпінах японскімі акупантамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЖЫ́-МАГАМЕ́Д (? — 1877),
імам Дагестана і Чэчні. Сын шэйха Абдурахмана Хаджы Сагратлінскага, паплечніка Шаміля. Вучоны-багаслоў, аўтар паэмы ў гонар трох імамаў (Газі-Магамед, Гамзат-бек і Шаміль). У 1877 узначаліў паўстанне горцаў у Дагестане і Чэчні супраць рас. улад. 4.11.1877 узяты ў палон, паводле рашэння ваенна-палявога суда пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫГАНІ́ДЫ,
дынастыя цароў Македоніі ў 306—168 да н.э. Заснавальнік Антыгон I Аднавокі
[306—301] — палкаводзец Аляксандра Македонскага; абвясціў царом сябе і свайго сына Дэметрыя I Паліяркета [306—286]. Найб. вядомыя прадстаўнікі: Антыгон II Гонат [283—239],
Дэметрый II [239—229], Антыгон III Досан [229—221], Філіп V [221—179]. Апошні з Антыганідаў Персей скінуты рымлянамі і ўзяты ў палон у 168 да н.э.