Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рваць ’адарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́ ’жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лакпалена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуць ’шпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямпе́х ’тлусты, адкормлены чалавек’ (слонім., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lampū̃zas ’павольны, гультаяваты, апушчаны чалавек’, lampė̃kas ’сырое, цяжкае палена, чурбан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абру́бак, ‑бка, м.

Адсечаная частка чаго‑н. (дрэва, палена і пад.). Я са злосці схапіў абрубак калодкі і з усёй сілы шпу[р]нуў. Каваль. // Тое, ад чаго адсечана частка. Кручынавы мыліцы ляжалі на зямлі, а ён стаяў па адной назе, абапёршыся абрубкам другой на гусеніцу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаліна́, ‑ы, ж.

Разм. Смаловае палена, смалісты кавалак драўніны, смаляк. Уладзік памаўчаў, падкінуў у агонь кавалак смаліны. Краўчанка. // Наогул пра што‑н., насычаны смалой. Гэткая смаліна, дзіва што палае... Такога клуба больш ужо не паставім... — уздыхнула маці і панесла назад у хату нейкі клунак. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашчэ́пак ’асколак’ (КТС), рус. ощепок ’рэшткі палена для лучыны’, харв. oštepak ’стружка’, славен. ščépək ’асколак’. Да прасл. ščepъ, параўн. шчапаць ’калоць, расшчапляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшчапі́ць, -шчаплю́, -шчэ́піш, -шчэ́піць; -шчэ́плены; зак., што.

1. Раскалоць, раздзяліць на часткі.

Р. палена.

2. Разняць, раз’яднаць.

Р. пальцы.

3. Раздрабіць, заставіць распасціся на часткі (спец.).

Р. валокны.

4. Раскласці на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).

Р. эфір.

5. Прымусіць распасціся (атам; спец.).

Р. атам урану.

|| незак. расшчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расшчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшчапле́нне, -я, н. (да 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зуба́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасцю зубоў. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак і сяляў. В. Вольскі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык. — Славік у мяне зубасты хлапчук, стойкі ў сваіх намерах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ацу́пак ’абрубак, палена; маларослы таўсцячок, целяпень’ (Грыг.), ’таўсцячок’ (Нас.), ацопак ’цяльпук’ (Ян.), укр. оцупок, оцупалок ’абрубак, бервяно, палена’, рус. дан. оцупок ’абрубак, калода’, польск. ocupek ’невялікі кавалак дрэва або чаго іншага, тоўсты і плоскі або круглы; чалавек такой формы’ (з украінскай). Ад гукапераймальнага цуп або цоп, што перадаюць рэзкае падзенне або раптоўны ўдар; да семантыкі параўн. целяпе́нь ’круглы абрубак; непаваротлівы, няспрытны чалавек’ ад гукапераймальнага цялеп//цялёп, што адлюстроўвае падзенне, матлянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчабо́лак ’асколак палена’ (Шат.). Ад шчабло ’трэска, лучына’, што ўзыходзіць да праслав. ščebati ’шчапаць, адшчыпваць’, роднаснага skobiti (параўн. Варбот, Этимология, 1971, 3–4), параўн. аскабалак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махля́к ’намоклыя дровы’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), з літ. maklė́kas ’вымаклае палена’. Аб пераходзе к > х гл. Карскі, 1, 373.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)