ПУСТАВА́ЛАЎ (Леанід Васілевіч) (8.8.1902, Масква —15.9.1970),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (з 1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). У 1934—62 праф. Маск. ін-та нафтахім. і газавай прам-сці, адначасова ў 1943—53 у Ін-це геал. навук АНСССР. У 1953—60 нам. старшыні Савета па вывучэнні вытв. сіл АНСССР і кіраўнік шэрагу комплексных экспедыцый. Навук. працы па петраграфіі і геахіміі асадкавых утварэнняў. Прапанаваў класіфікацыю асадкавых парод. Распрацаваў вучэнне аб геахім. фацыях асадкавай тоўшчы. Абгрунтаваў палажэнне аб дыферэнцыяцыі рэчыва ў зоне асадканамнажэння і палажэнне аб перыядычнасці ва ўтварэнні асадкавых парод і карысных выкапняў асадкавага паходжання. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тэ́за ‘тэзіс, асноўнае палажэнне’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Пятр., Баршч.). Запазычана з ням.These ‘тс’ праз польск.teza. Гл. тэзіс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бясспрэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху і работы нудзіцца, марнее, кажуць філосафы, — гэта ёсць бясспрэчная праўда.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́гма, ‑ы, ж.
1.Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і гістарычных умоў.
2.звычайнамн. (до́гмы, ‑аў). Асноўныя палажэнні якога‑н. вучэння. Догмы рыжскага права.
[Грэч. dogma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
regulamin, ~u
м.
1.вайск. статут;
2. правіла, палажэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
геаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геаграфіі. Геаграфічныя адкрыцці. Геаграфічны атлас.// Які разглядаецца з пункту погляду будовы мясцовасці, прыродных умоў або месцазнаходжання на зямной паверхні. Геаграфічныя граніцы. Геаграфічнае палажэнне краіны. Геаграфічнае асяроддзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРЫ́НЦЫП (ад principium аснова, пачатак),
1) асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. тэорыі, вучэння, навукі і да т.п.
2) Унутранае перакананне ў чым-н., пункт погляду, якія вызначаюць адносіны да рэчаіснасці, нормы паводзін і дзейнасці.
3) Асноўная асаблівасць канструкцыі якога-н. механізма, прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пры́нцып, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Асноўнае, зыходнае палажэнне якой-н. тэорыі, вучэння, навукі і пад.
Прынцып прававой дзяржавы.
Прынцыпы мастацтва.
2. Перакананне, погляд на рэчы.
Мець цвёрдыя жыццёвыя прынцыпы.
3. Асноўная асаблівасць канструкцыі чаго-н.
Гучнагаварыцелі зроблены па прынцыпе тэлефона.
◊
У прынцыпе — у асноўным, у агульных рысах.
У прынцыпе я згодзен.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Léhrsatzm -es, -sätze
1) навуко́вае палажэ́нне, тэ́зіс
2) тэарэ́ма
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
лега́льны, ‑ая, ‑ае.
Дазволены законам; узаконены. Легальная партыя. Легальны друк.// Які скарыстоўвае дапушчаныя законам магчымасці, заснаваны на выкарыстанні гэтых магчымасцей. Легальная форма барацьбы. □ Збігнеў зайздросціў тым, каторыя выйшлі на легальнае палажэнне і прымайстраваліся на работу.Карпюк.
[Лац. legalis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)