кі́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

Тонкая к.

2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (разм.).

Пажарная к.

Кішка тонка (тонкая) у каго (разм.) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.

Кішкі марш іграюць (разм., жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. кі́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́мпа1

(фр. pompe)

прыстасаванне для падачы куды-н. або адкачвання вадкасці, газаў (напр. пажарная п.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пажа́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.

Лясны п.

Не на п. (выраз, які ўжыв. ў знач.: няма куды спяшацца; разм.).

2. перан., чаго. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высок.).

П. вайны.

П. рэвалюцыі.

Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца); спяшацца.

|| прым. пажа́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пажарная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дружы́на ж., в разн. знач. дружи́на;

піяне́рская д. — пионе́рская дружи́на;

кня́жацкая д. — кня́жеская дружи́на;

пажа́рная д. — пожа́рная дружи́на;

наро́дная д. — наро́дная дружи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ochotniczy

ochotnicz|y

добраахвотны, добраахвотніцкі;

~a straż pożarna — добраахвотная пажарная дружына

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дружы́на, ‑ы, ж.

1. У Старажытнай Русі — група з прыбліжаных князя, якая складала асноўнае яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княствам. Дружына полацкага князя.

2. Добраахвотнае аб’яднанне, група, атрад, створаныя з якой‑н. мэтай. Баявыя рабочыя дружыны. Санітарная дружына. Пажарная дружына. Піянерская дружына.

•••

Народная дружына — добраахвотная арганізацыя ў СССР, якая дапамагае міліцыі ў ахове грамадскага парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kask, ~u

м. каска, шлем;

kask strażacki — пажарная каска;

kask tropikalny — коркавы (трапічны) шлем

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

інспе́кцыя

(лац. inspectio = нагляд)

1) кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамасных органаў і асоб, за выкананнем якіх-н. правіл;

2) кантрольны орган, які сочыць за выкананнем устаноўленых правіл (напр. пажарная і., дарожная і.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МУНІЦЫПАЛІТЭ́Т (ням. Munizipalität ад лац. municipium самакіравальная абшчына),

1) сукупнасць выбарных органаў мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама ніжэйшая адм.-тэр. адзінка ў некаторых краінах. Тэрмін «М.» вядомы з часоў Стараж. Рыма, дзе так наз. гарады, якія мелі права самакіравання. У сярэднявеччы гэты інстытут атрымаў развіццё ў магдэбургскім праве. Сучасная структура муніцыпальных органаў складаецца з выбарных устаноў (саветаў, сходаў) і выканаўчага апарата, якія ўзначальвае мэр, бургамістр, староста. М. займаецца мясц. пытаннямі, што маюць важнае значэнне для насельніцтва: жыллёвыя і быт. паслугі, мед. абслугоўванне, школьная адукацыя, санітарыя, мясц. служба правааховы грамадскага парадку, пажарная служба, дарогі і г.д. М. правамоцны займацца гасп. дзейнасцю, мець ва ўласнасці жылыя будынкі, кватэры, зямельныя ўчасткі, устанаўліваць мясц. падаткі і зборы за карыстанне рознымі дабротамі і выгодамі, выдаваць ліцэнзіі. М. таксама называецца будынак, дзе размяшчаецца яго выканаўчы апарат.

2) Самакіравальная абшчына з правам юрыд. асобы.

В.​А.​Кадаўбовіч.

т. 11, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кама́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ма́нд і -аў, ж.

1. Кароткі вусны загад па ўстаноўленай форме.

Раздалася к.: «Адбой!»

2. Камандаванне якой-н. вайсковай часцю.

Атрад пад чыёй-н. камандай.

3. Атрад, вайсковае падраздзяленне, а таксама часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння.

Сапёрная к.

Пажарная к.

4. Асабовы састаў, экіпаж судна.

К. з 20 чалавек.

5. Спартыўны калектыў.

Футбольная к.

6. Калектыў аднадумцаў.

Працаваць у камандзе.

Далажыць па камандзе — у ваенных: далажыць непасрэднаму начальніку.

Як па камандзе — разам, дружна.

|| прым. кама́ндны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)