Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
камандзіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
1.гл. камандзіраваць.
2. Службовае заданне, звязанае з паездкай куды-н.
Атрымаць камандзіроўку.
3.Паездка для выканання такога задання.
Паехаць у камандзіроўку.
4. Пасведчанне аб такім заданні (разм.).
Выпісаць камандзіроўку.
|| прым.камандзіро́вачны, -ая, -ае (да 2—4 знач.).
Атрымаць камандзіровачныя (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціць; незак. (разм.).
1.безас., з інф., са злуч. «каб» і без дап. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.; хацецца; не цярпецца.
Мне карціць сказаць.
Сыну карцела, каб хто быў побач.
2. Не даваць спакою, непакоіць, хваляваць.
Не вучоба карціць, а паездка ў горад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экску́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.
1.Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.
Э. ў музей.
Паехаць на экскурсію ў Мінск.
2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).
|| прым.экскурсі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Э. аўтобус.
Э. сезон.
Экскурсійнае бюро.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛІБЯДЗІ́НСКІ (Юрый Мікалаевіч) (10.12.1898, г. Адэса, Украіна — 24.11.1959),
расійскі пісьменнік. Адзін з кіраўнікоў Расійскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Аповесці «Тыдзень» (1922), «Камісары» (1925) пра грамадз. вайну. Жыццю і побыту народаў Каўказа, іх мінуламу прысвяціў раман «Баташ і Батай» (1940—41), трылогію «Горы і людзі» (1947), «Зарава» (1952) і «Раніца Саветаў» (1957). Аўтар раманаў «Заўтра» (1923), «Паварот» (1927), «Нараджэнне героя» (1930), аповесцей «Паездка ў Крым» (1957), «Справы сямейныя» (апубл. 1962), мемуараў «Сучаснікі» (1958), «Сувязь часоў», «Выхаванне душы» (абедзве апубл. 1962), п’ес, нарысаў і інш.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1980.
Літ.:
Либединская Л. Зеленая лампа: Воспоминания. М., 1966.