Падрыхтаваць сябе да чаго‑н. Падрыхтавацца да зкзаменаў. Падрыхтавацца да вясны. □ Танкі сталі веерам, падрыхтаваліся да кругавой абароны...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сервірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.
Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для (абеду, вячэры і пад.), расстаўляючы посуд і стравы ў пэўным парадку.
С. стол.
|| наз.сервірава́нне, -я, н.ісервіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
|| прым.сервіро́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
przyrządzić
зак.
1.падрыхтаваць;
2. згатаваць, зварыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zgotować
зак.
1. зварыць; згатаваць;
2.падрыхтаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
намаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., што і чаго.
1. Замарожваючы, падрыхтаваць у якой‑н. колькасці. Намарозіць пельменяў.
2.Спец. Замарожваючы, утварыць наледзь на паверхні чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́рад ’нашчадкі’ (Сержп. Грам.). Ад нарадзі́ць ’радзіць, даць жыццё’; магчыма, архаізм, у якім захавалася першаснае значэнне ’ўсе народжаныя, нашчадкі, род’, параўн. народ (гл.).
Нара́д1 ’падрыхтаваныя да ткацтва кросны’ (мсцісл., Жыв. сл., Лебед., Мат. Гом.), ’увесь набор ткацкіх прылад’ (дзярж., З нар. сл.). Ад нарадзі́ць ’падрыхтаваць кросны да ткацтва’, да рад (гл.).
Нара́д2 ’воз без драбін для вывазкі сена’ (Сержп. Земл.), нара́дка ’воз, у якім возяць гной’ (Жд. 2). Ад нарадзі́ць ’прыстроіць, падрыхтаваць’, гл. рад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гле́ба, -ы, мн. -ы, глеб, ж.
1. Верхні слой зямной кары.
Гліністая г.
2.перан. Аснова, апора.
Падрыхтаваць глебу для перагавораў.
◊
Выбіць глебу з-пад чыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго-н.; пазбавіць упэўненасці ў чым-н.
|| прым.гле́бавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Груба, збольшага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі.
А. камень.
А. бервяно.
2. Паспешліва, абы-як падстрыгчы (жарт.).
А. хлопца.
3. Абдурыць, ашукаць.
А. слухачоў.
|| незак.абалва́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.абалва́ньванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРАМАДЗЯ́НСКІ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ, цывільны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
сістэматызаваны адзіны заканадаўчы акт, які рэгулюе маёмасныя і звязаныя з імі асабістыя немаёмасныя адносіны, што ўзнікаюць з удзелам юрыд. асоб і грамадзян. Дзеючы кодэкс прыняты Вярх. Саветам Беларускай ССР 11.6.1964. Складаецца з 564 артыкулаў, 43 глаў і 8 раздзелаў. Законам ад 3.3.1994 у яго ўнесены пэўныя змены і дапаўненні, выключаны артыкулы, што супярэчылі новаму заканадаўству, і ўсе нормы права, якія прадугледжвалі прымяненне на тэр. Беларусі цывільнага заканадаўства СССР і інш. саюзных рэспублік. Камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве сумесна з урадам і зацікаўленымі ведамствамі даручана падрыхтаваць праект новага Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.