2. Планавае размеркаванне каго‑, чаго‑н. На сходзе за бацюшку галасавалі, каб ён увайшоў у камісію па падліку і раскладцы падаткаў.Чарот.— У нас дагэтуль па закону, па раскладцы... А ці так жа можна, каб такое свавольства?Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУКО́ЛАЎ ПАЎСТА́ННЕ,
антырымскае паўстанне ў Егіпце ў 172 (паводле інш. звестак у 174 ці 175). Назва ад Буколіі — забалочанай мясцовасці ў дэльце Ніла, куды з сярэдзіны 2 ст. ўцякалі сяляне ад цяжкіх падаткаў. Буколы пад кіраўніцтвам жраца Ісідара разбілі рым. легіёны, заваявалі ўвесь Ніжні Егіпет і падышлі да г. Александрыя. Задушана войскамі рым. палкаводца Авідзія Касія, выкліканага з Сірыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛА́ДНІКІ,
цяглыя сяляне, якія пераходзілі ў залежнасць да феадалаў, каб пазбавіцца ад цяжкіх падаткаў і павіннасцей на карысць дзяржавы або злоўжыванняў ураднікаў. Яны трацілі асабістую свабоду, вымушаны былі плаціць феадалу натуральныя і грашовыя падаткі. Велікакняжацкія ўлады змагаліся супраць закладніцтва, бо яно змяншала колькасць дзярж. сялян і скарачала дзярж. даходы. У 15—16 ст. закладніцтва было пашырана у Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗВЫЧА́ЙНЫ БЮДЖЭ́Т,
зацверджаны ў заканадаўчым парадку каштарыс (роспіс) утварэння (даходаў) і выкарыстання (расходаў) грашовых сродкаў дзяржавы, што зацвярджаецца дадаткова да нармальнага бюджэту дзяржаўнага на пэўны час у выніку асаблівых акалічнасцей. Ва ўмовах глабальных крызісаў можа мець пастаянны характар. У некаторых краінах прымаецца ў выглядзе дадатковага бюджэту, а таксама спец. паступленняў (надзвычайных падаткаў) і расходаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1357—58 (часам датуецца 1356—58),
паўстанне гараджан Парыжа з-за павелічэння падаткаў у час Стогадовай вайны 1337—1453. Незадаволенасць гараджан палітыкай урада асабліва ўзрасла ў выніку паражэння франц. войск каля Пуацье (1356). У лют.—сак. 1357 у Парыжы пачаліся хваляванні. Скліканыя ў 1357 Ген. штаты (апазіцыю ўрада ўзначаліў купецкі прэво Парыжа Э.Марсель) выпрацавалі т.зв. Вялікі сакавіцкі ардананс, які патрабаваў удзелу Ген. штатаў у кіраванні дзяржавай, рэгулярнага іх склікання (2 разы на год) для вырашэння найважнейшых спраў, у т. л. кантролю над збіраннем падаткаў, расходаваннем дзярж. сродкаў, дзейнасцю каралеўскага савета, арміі. Каб прымусіць дафіна Карла правесці рэформы, паўстанцы на чале з Марселем захапілі каралеўскі палац, забілі 2 саветнікаў Карла. Дафін уцёк з Парыжа, выдаў загад аб забароне пастаўляць у горад харчаванне. Для прарыву галоўнай блакады Парыжа Марсель выкарыстаў удзельнікаў Жакерыі. Аднак парыжане не аказалі ім дапамогі. Разгром Жакерыі паскорыў паражэнне П.п. У ліп. 1358 паўстанне задушана. Марсель забіты сваім прыхільнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Асяні́на ’асенні збор для царквы’ (Нас., Янк. I). Ст.-рус.осенина ’тс’ з XII ст. (Філін, Происх., 599–600). Ад восень (гл.) з суфіксам ‑іна, як і ў іншых назвах падаткаў, а таксама свят. Ад гэтага ж кораня асянчук ’народжанае восенню цяля, ягня і інш’. (Сцяц.) з суфіксам ‑чук, які выкарыстоўваецца наогул для пазначэння сына ці ўнука.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́хап ’спрыт, хватка’ (ТС), по́хапкам ’наспех’ (Сцяшк. Сл.); параўн. укр.по́хапки, по́хапцем ’спяшаючыся’, ст.-польск.pochop ’хватка, захоп’, ’пачатак’, чэш.pochop ’разуменне’, старое ’памочнік ката’, ’зборшчык падаткаў’, славац.pochop ’разуменне; уяўленне’. Да па‑хапі́ць, гл. хапа́ць, параўн. по́хват. Банькоўскі (2, 647), іранізуючы над ужываннем слова pochop у Міцкевіча (“użyte normalnie tylko 2 razy”), не улічвае магчымы ўплыў беларускага слова.