Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
chłonąć
незак.паглынаць, убіраць, усмоктваць;
chłonąć każde słowo — лавіць кожнае слова
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Жэ́рці ’прагна і многа есці’, жару́ (I ас.). Рус.жрать, укр.же́рти, польск.żerać, żreć, в.-луж.žrać, žeru, н.-луж.žraś, žeru, чэш.žráti, žeru, славац.žrať, žerú, славен.žreti, žrèm, серб.-харв.ждѐрати, жде̏рем ’жэрці’. Ст.-рус.жрати ’жэрці’ (XIV–XV стст. у копіі XVI ст.). Літ.gérti, лат.dzer̃t ’піць’, ст.-інд.giráti ’паглынаць’, арм.keri ’я еў’, грэч.βορά ’корм’, лац.voro ’паглынаю’. Прасл.*žer‑ti ці *žьr‑ti, *žьr‑a‑ti, *žьr‑ǫ з і.-е. кораня *gu̯er‑ ’паглынаць’. Праабражэнскі, 1, 236; Фасмер, 62–63 (дзе падкрэсліваецца іншы корань у ст.-слав.жьрѣти ’ахвяраваць; гл. жрэц); Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 296; Брукнер, 666–667; Махэк₂, 730 (не адлучае ст.-слав.жрѣти, дае тлумачэнні зменам вакалізму); Голуб-Копечны, 447; Скок, 3, 673–674; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Траўтман, 89; Покарны, 1, 474–475.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zaprzątać
незак. займаць, паглынаць;
zaprzątać uwagę — займаць увагу;
zaprzątać głowę — марочыць галаву
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АБСО́РБЕР (ад лац. absorbere паглынаць),
апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прам-сці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы абсорбер — рэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны абсорбер — верт.метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае ўніз, а сумесь газаў — знізу. У талерчатым абсорберы (гл.рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (перамешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. Абсорбер выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў.