варо́чаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вярнуць ​1.

варо́чаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Перамяшчаць, пераварочваць з боку на бок што‑н. цяжкае. Варочаць бярвенні, мяшкі. □ На дварэ яшчэ грымела, нібы там хто варочаў каменне. Ваданосаў. Цэлую ноч Васілю снілася, што ён арэ: варочае і варочае велізарныя глыбы. Кулакоўскі. // перан.; што і без дап. Выконваць цяжкую работу. [Мазавецкі:] — Ты адно націскай на.. [Гушку], і ён табе, як вол, будзе работу варочаць. Чорны. // што. Паварочваць другім бокам, варушыць. Варочаць сена. □ Хто пёк сала, хто варочаў у прыску бульбу, а хто лежачы, напяваў сам сабе песню... Нікановіч.

2. што. Валіць на бок, перакульваць. А паны варочаюць кублы, куфры ў хаце, растрасаюць усё. Нікановіч.

3. што, чым. Круціць вакол восі. Гукаў цягнік, здаволены адпраўкай, варочаў каламі хутчэй штораз. Гілевіч. // Круціць, паварочваць у розныя бакі. [Захар Зынга] падбег да варот, выхваціў з рук чалавека пісьмо, доўга варочаў яго ў руках. Чорны.

4. перан.; чым. Разм. Распараджацца; кіраваць. Варочаць мільёнамі. Варочаць справамі.

•••

Варочаць мазгамі — абдумваць, разважаць.

Горы варочаць — выконваць работу, якая патрабуе вялікіх намаганняў.

Ледзь варочаць языком — з вялікай цяжкасцю, вельмі павольна гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярну́ць², -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.

В. машыну ўправа.

В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.). Здушы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).

2. Валіць на бок, пераварочваць.

В. воз.

3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны кірунак (думкам, размовам і пад.; разм.).

Мне вядома, куды ён верне.

4. перан., на каго-што. Перакладваць віну на іншага (разм.).

Сам вінаваты, а на другіх верне.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню.

Дым верне з коміна.

6. 3 цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.

Трактар верне дзёран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zataczać

незак.

1. каціць; закочваць;

2. паварочваць;

3. апісваць;

zataczać koło (krąg) — апісваць круг;

zataczać wzrokiem — аглядацца наўкола

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wheel2 [wi:l] v.

1. каці́ць (тачку)

2. апі́сваць кругі́, кружля́ць;

Seagulls wheeled in the air above. Чайкі кружыліся ў небе.

3. е́хаць на веласіпе́дзе

wheel and deal infml чыні́ць спра́вы; рабі́ць махіна́цыі

wheel round [ˌwi:lˈraʊnd] phr. v. паваро́чваць; паваро́чвацца круго́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ві́ра1 ’паднімай!’ (БРС, КТС) — выклічнік з марской і будаўнічай тэрміналогіі. Укр. ві́ра, рус. вира ’тс’. Для марскога тэрміна Фасмер (1, 318) тлумачыць паходжанне з іт. virareпаварочваць’. Бел. і ўкр. будаўнічы выклічнік мог прыйсці і з малд. а вирапаварочваць’.

Ві́ра2 ’выкуп за забітага чалавека’ (БРС). Укр. віра, рус. вира ’тс’, ст.-рус. вира ’штраф на карысць князя за забойства вольнага чалавека’ (з XII ст.), чэш. уст. vira ’грашовы штраф за забойства (у старарускім і старагерманскім праве)’. Міклашыч (392), Уленбек (AfslPh, 15, 492), Праабражэнскі (1, 85) лічаць гэта запазычаннем з германскіх моў; параўн. ст.-в.-ням., с.-в.-ням. vër‑geld (узята толькі першая частка слова), н.-в. ням. Wergeid ’віра’, гоц. wair ’мужчына’, ст.-ісл. verr ’тс’. Аднак, відавочна, маюцца цяжкасці з вакалізмам кораня. Хутчэй за ўсё лексема віра з’яўляецца роднаснай да літ. výras ’мужчына, мужык, муж’, лат. vīrs ’мужчына’, прус. wijrs, ст.-інд. vīráḥ ’мужчына, герой’, лац. vir ’мужчына, муж, мужык’, яшчэ ст.-інд. vāiram ’віра, варожасць’.

Ві́ра3 ’частаванне старэйшых таварышаў, якое наладжвае хлопец, дасягнуўшы сталага ўзросту’ (Бяльк.) звязана з літ. výras ’мужчына, мужык, муж’, лат. vīrs ’(дарослы) мужчына’. Да віра2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обора́чиватьII несов.

1. (поворачивать) паваро́чваць;

2. (превращать) фольк. пераваро́чваць (у каго); ператвара́ць (у што); абарача́ць (у каго, у што);

3. (капитал) абаро́чваць; см. оберну́тьII 1, 4, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Варо́чаць, варо́чацца ’аддаваць назад’ (Шат., Касп., Нас., Яруш., 27, КЭС, лаг.; Гарэц.); ’варочаць, паварочваць; варушыць і г. д.’ (БРС, КЭС, лаг.; Яруш., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ); ’валіцца на дол і да т. п.’ (КЭС, БРС). Рус. воро́ча́ть, укр. вороча́ти, воро́ча́тися, чэш. vráceti, балг. вра́щам, серб. вра̏ћати і г. д. Прасл. *vorti̯ati ’тс’ — утварэнне ад прасл. *vortiti (ст.-рус. воротити, рус. вороти́ть, чэш. vrátiti, ст.-слав. вратити, балг. вра́тя і г. д.), якое ў сваю чаргу адносіцца да прасл. *vьrteti ’вярцець’. Адносна *vorti̯ati і *vortiti гл. Фасмер, 1, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́р ’вузкі загон, узараны ўроскідку, пры другім поўным загоне’, ’частка загона, узараная асобна’ (Сцяшк., Сцяц., Лекс. Палесся, 51, 54 з картай). У блізкіх значэннях зафіксавана на ўсходнім Палессі атора, аторка (Лекс. Палесся, 54), аторак, аторыч (Выг. дыс.). Утворана, магчыма, як аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова *атараць з коранем *or‑ і прэфіксам *ot‑, Лекс. Палесся, 54; параўн. адор, адорак ’вузкая градка бульбы’ (Шчарб.), якія маюць адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах. Параўн., аднак, літ. atarà, ãtaras ’канец нівы, папярочная баразна’, лат. atara ’тс’, atar̂tпаварочваць плуг’, што робіць магчымым таксама запазычанне з балтыйскай на гродзенска-палескім арэале.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярну́ць ’аддаць узятае або атрымаць згубленае’; ’прымусіць або папрасіць вярнуцца назад’; ’заняцца пакінутай справай’ (БРС, Яруш.); ’звярнуць з дарогі’ (КТС, Гарэц., Бяльк., Касп.); ’нахіліць, хіліць’; ’ісці (аб дыме з коміна)’; ’капаць зямлю’ (БРС); ’нагаворваць’ (БРС, Шат.); ’згарнуць кудзелю да прадзіва’ (Жд., 1). Укр. вернути ’атрымаць назад’; ’абярнуць адзін раз’; ’паварочваць’; ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць’, рус. верну́ть: арханг. ’прыводзіць у абарачэнне’, йонаўск. ’схіляць да чаго-небудзь’; ’вяртаць назад’, каш. vernǫc, славен. vŕniti ’вяртаць, вярнуць’, серб.-харв. вр́нути ’вярнуць’; ’звярнуць, павярнуць, збочыць’, макед. врне ’вярнуць’, балг. върна ’вярнуць’; ’аддаць назад’; ’прымусіць вярнуцца’. Прасл. vьrnǫti < vьrtnǫti (Шанскі, 1, В, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bend2 [bend] v. (bent)

1. гнуць; гну́цца; выгіба́ць; выгіба́цца

2. нахіля́ць; схіля́цца, нахіля́цца

3. паваро́чваць;

The road bends to the right. Дарога паварочвае направа.

bend one’s mind fml прысвяці́ць сябе́ (чаму-н.);

bend the truth быць не зусі́м шчы́рым;

on bended knees на сагну́тых нага́х; ліслі́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)