nförmlich

a

1) нефарма́льны, натура́льны, не звя́заны з этыке́там

2) няспры́тны, няўклю́дны

ine ~e Msse — бясфо́рменная ма́са

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Неўкавы́рны ’незгаворлівы; флегматык’ (Касп.), ’няветлівы, непаслухмяны’ (Ян.), ’капрызны, свавольны’ (Сцяшк. Сл.), неўкавырный ’неўгамонны; якога нічым нельга крануць, упарты’ (Нас.), ’упіра; той, якім нельга ўкіраваць’ (Бяльк.), ’капрызны’ (Юрч.), ніўкавырный ’упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання’ (мсцісл., З нар. сл.), рус. неуко‑ вырныйняўклюдны, нялоўкі, непаваротлівы; непрыгожы, несімпатычны; неўгамонны; незгаворлівы’. Гл. укавырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́ібень, сту́ібінь ‘не надта разумны; дурань’ (полац., Нар. лекс.), сту́іб, сту́ібеньняўклюдны, нязграбны, рагаты’ (“няйнакш некалі так называлі ідалаў ад стода”, Барад.). Відаць, сюды ж стаўбе́нь ‘ёлупень’ (Яўс.), ‘стоўб; маўчун’ (Мат. Маг. 2), ‘нейкі слуп (або ідал?)’ (мсцісл., З нар. сл.), магчыма, другасна збліжаныя з стоўб, гл. Няясна; гл. туебень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́рба ’тоўстая трэска’ (трак., віл., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), шальч. ’тоўсты пласт зямлі’, ’тоўсты кавалак сала’, польск. lurba ’тоўстая трэска’, рус. ёнаўск. лю́рба ’неахайны чалавек’ Запазычаны з літ. liùrba ’тоўстая трэска’, liùrba, liùrbis ’тупы, разява’, ’няўклюдны або неахайны чалавек’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 182; Лаўчутэ, Сл. балт., 32). Сюды ж ваўк. лю́рба твар’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ндзіла ’непаваротлівы, няўклюдны чалавек’ (Мат. Маг. 2). Параўноўваецца з укр. дыял. сандига ’непаваротлівы чалавек; дахадзяга’, якое выводзіцца з *sъldyga (гл. папярэдняе слова), што да ўкр. досовдати(ся) ’даплесціся, дабрацца’ (< *do‑sъldati sę) (Шульгач, Прасл. гідронім., 169). Сумніўна; хутчэй да сунуцца (гл. сунуць) праз незафіксаванае *сунда (параўн. дыял. durandá ад durʼėč, гл. Саевіч, Derywacja, 161) з экспрэсіўным суф. ‑іла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязбе́дны (незбедный) ’паганы’ (Карскі, Труды, 312), ст.-бел. незбедный ’подлы, нізкі’ (XV ст.) з польск. niezbędnyпаганы, няўклюдны (Карскі, там жа), ст.-польск. niesbedny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Апошняе з чэш. nezbedny ’гарэзны’ ад прасл. *bъděti, *buditi (Брукнер, 363), гл. будзіць, узбуджаць, або з *ne‑sъ‑będ‑ьnъ ’нявытрыманы, нястрыманы’, дзе ‑będ‑ суадносіцца з ням. binden ’вязаць, путаць’ (Махэк₂, 398).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трабло́ ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’ (Мат. Маг.), ’жывот, чэрава’ (Нік. Очерки, Мат. Гом.), ’жывот абжоры’ (Касп.), трэбло́ ’бруха, трыбух жывёлы’ (кам., Сл. ПЗБ), ’тоўсты, няўклюдны, прагны да яды чалавек’ (Растарг.); сюды ж трублаты ’з тоўстым жыватом’ (Касп.). Да трыбло́ (гл.); Трубачоў (Труды, 1, 284) мяркуе пра прасл. дыял. *treb(ъ)lo, *treb(ъ)latъ, роднаснае лац. strebula мн. л. ’мяса на бёдрах ахвярнай жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недалу́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Слабы, хваравіты. Быў гэты певень крыху недалужны, кульгаў на адну нагу. Лынькоў. // Бяссільны. Пакуль пануе звон ланцужны, То твой пратэст — крык недалужны. Колас.

2. Непрыглядны, няскладны, няўклюдны. З выгляду [чалавек] так сабе — недалужны, затое на язык бойкі: за словам у кішэню не лезе. Якімовіч. // Недарэчны, сказаны не да месца. [Лясніцкі] хацеў быў перавесці.. [Нініны словы] на жарт, але замест гэтага вырваўся з вуснаў недалужны дакор. Зарэцкі.

3. перан. Недалёкі, прастакаваты. [Рыбаку] на хвіліну здалося, што Партноў.. нейкі недалужны блытанік, але тут жа ён здагадаўся: следчы хоча заблытаць яго. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раўге́ня ’запараная страва ці напітак з заквашанага цеста з жытняй мукі, саладуха’ (Сл. ПЗБ; докш., Янук.); сюды ж, магчыма, з метафарычным пераносам раўге́ша ’кулага’, ’няўклюдны чалавек; разявака’ (Касп.). Літуанізм з тыповым балтыйскім суф. ‑еня (літ. ‑iẽnė), ад літ. ráugas ’закваска’, ráugti ’квасіць’, параўн. rauginė/raugiẽnė ’гарох з кіслым цестам’, ’гатунак квасу’, ’каша на соладзе’. Падобнымі па ўтварэнні з’яўляюцца расаленя, крупеня, таўкеня (гл.). Гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20; Лаўчутэ, Балтизмы, 32; Анікін, Опыт, 261.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

1. Закруціць глыбей, тужэй. Падкруціць вінт. □ Няўклюдны цвік балюча мул[яе] пятку. Нрыцерці б цвік, абмотку падкруціць... Пысін. // Разм. Круцячы якое‑н. прыстасаванне, узмацніць або павялічыць што‑н. Я падышоў да стала і падкруціў кнот у лямпе. Бажко.

2. Нямнога завіць; падвіць. Падкруціць валасы. □ Сіняўскі падкруціў чорныя вусы, пакасіўся на камандзіра. Алешка.

3. Разм. Нялоўка ступіўшы, падвярнуць. Падкруціць нагу.

4. перан. Разм. Уздзейнічаць на каго‑н., прымусіць рабіць лепш, хутчэй. — А ты вось паспрабуй, падкруці яго, гэтага Бялькевіча. Савіцкі.

•••

Падкруціць (закруціць) гайку (гайкі) — павялічыць патрабаванні, зрабіць іх больш строгімі, суровымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)