недабо́р, ‑у, м.

Няпоўны збор, набор каго‑, чаго‑н.; недабраная колькасць каго‑, чаго‑н. [Данілевіч] ведаў, як цяжка перажывала Мар’яка ў мінулым годзе недабор сямідзесяці цэнтнераў бульбы з гектара. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Krzarbeiter m -s, - рабо́чы, які́ працу́е няпо́ўны рабо́чы дзень [ты́дзень]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

геміпарэ́з

(ад гемі- + гр. paresis = аслабленне)

аднабаковы няпоўны параліч мышцаў, які ўзнікае пры паражэннях галаўнога мозга.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фрагмента́рны

(ад фрагмент)

1) які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго-н.;

2) перан. адрывачны, няпоўны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

niecały

niecał|y

няцэлы, няпоўны;

~y miesiąc — няпоўны месяц; каля (блізка) месяца;

kosztuje ~e trzy złote — каштуе каля трох злотых

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wycinkowy

1. частковы; няпоўны; урыўкавы; фрагментарны;

2. мат. сектарны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

defective

[dɪˈfektɪv]

adj.

1) недаскана́лы, няпо́ўны

2) благі́, слабы́ (слух, па́мяць)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

паўме́сяца, м.

1. Палавіна месяца (у 2 знач.). Паўмесяца Мікола ўжо не выходзіў з чыгуначнага рэстарана. Новікаў. Міця атрымаў заработак — сто пяцьдзесят карбованцаў за паўмесяца. Навуменка.

2. Палавіна месяца (у 1 знач.); няпоўны дыск месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fragmentary

[ˈfrægmənteri]

adj.

1) уры́ўкавы, фрагмэнта́рны, няпо́ўны (раска́з), частко́вы

2) Geol. абло́мкавы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПУКЦЫ́НІЯ, пучынія (Puccinia),

род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. Каля 1800 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты злакаў, асаковых, складанакветных, парасонавых, лілейных (гл. Іржа раслін). Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм і рас. На Беларусі каля 200 відаў. Найб. вядомыя П.: злакавая (P. graminis), выклікае сцябловую ржу злакаў, карончатая (P. coronifera) — карончатую ржу аўса, скрытая (P. recondita) — бурую ржу жыта і пшаніцы.

Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі. Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці ржавага колеру. Цыкл развіцця поўны (5 тыпаў споранашэння) і няпоўны, бываюць аднагаспадаровыя (развіццё ўсіх тыпаў споранашэння на адной расліне) і рознагаспадаровыя (гаплоідная і дыплоідная стадыі грыба развіваюцца на розных раслінах).

С.​І.​Бельская.

т. 13, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)