Кво́ліцца ’недамагаць, хварэць’ (Шат., Сержп. Пр., Янк. I, Жыв. сл., Ян., ТС), ’ныць, жаліцца, енчыць’ (Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Гл. кволіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налі́ха, прысл.

Разм.

1. Для якой патрэбы, нашто. Наліха ён мне здаўся. Наліха мне гэта. □ У Язэпа .. балюча пачало ныць у жываце. Вось калі пачнецца расплата! Наліха было ісці за дзедам. Мог бы вырвацца. Асіпенка.

2. (у спалучэнні са словам «як»). На няшчасце; назло. Як наліха пайшоў дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ну́дзіць ’прымушаць’ (Гарэц.), ’прымушаць; сумаваць; муціць’ (Нас.), ’цягнуць на ваніты, ныць’ (ТС), ’муціць; ныць, балець’ (Сл. ПЗБ), ’муціць, называць на ванітаванне’ (Бяльк.), ’занядбаць цела; цягнуць на ваніты’ (Нік. Очерки), нудзіць ’цягнуць на ваніты’ (Касп., Шат.), ну́дыты ’цягнуць на ваніты; сумаваць, маркоціць’ (Клім.), ну́дзяць ’сумаваць, маркоціцца’ (Чэрн.), укр. ну́дити ’мучыць, таміць; прымушаць; наводзіць сум; цягнуць на ваніты’, рус. нуди́ть ’прымушаць; турбаваць; мучыць; сумаваць; цягнуць на ваніты’, польск. nudzić ’не весяліць; ныць; марудзіць; маркоціць; муціць’, чэш. nuditi ’наводзіць нуду, маркоту’, славац. nudiť ’тс’, славен. nuditi ’прымушаць, прапанаваць, даваць’, серб.-харв. ну̏дити ’прапанаваць; частаваць’, макед. нуди ’тс’, балг. нудя ’прымушаць’. Прасл. *nuditi, паводле Махэка₂ (402), мела першапачатковае значэнне ’рабіць націск, прымушаць, прыгнятаць’; параўн. таксама Фасмер, 3, 88 (*nuditi < *nuda); Бязлай, 2, 229; Слаўскі, SOr, 18, 265; Жураўлёў, Этимология–1967, 112.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праніка́цьныць (пра сэрца)’ (навагр., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з польск. przenikać ’пранікаць, пранізваць’. Але ні фанетычных, ні семантычных падстаў для гэтага няма. Відаць, гэта канкрэтызацыя значэння пранікаць (< нікаць, гл.) ’пранізваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скуго́ліць ‘жаласна быць, падвываць (пра жывёліну)’ (ТСБМ, Касп., Др.-Падб., Сцяшк., Мядзв., Інстр. 3), ‘тлуміць галаву, надакучаць’ (Сл. ПЗБ), ‘плакаць’ (Мат. Гом.), ску́гліць, скуглі́ць вішчаць (ТС, Ян., Сл. ПЗБ), скугіта́ць скуголіць (Шатал.), скугі́чыць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скуго́рыць ‘тс’ (Нас.). Укр. скугні́ти, скугота́ти ‘рохкаць’, скуго́лить ‘пішчаць, верашчаць’, ску́глить ‘выць’, рус. дыял. ску́горыць, скуго́лить, ску́гліть ‘тс’ і ‘ныць, скардзіцца’, чэш. skuhratiныць, хныкаць’, славац. skuhrať ‘скардзіцца’. Гукаперайманне, параўн. Махэк₂, 550; Фасмер, 3, 660. Першасная форма захавалася ў ску́гаць ‘скуголіць, вішчаць, кугакаць’ (ТС), пашыраная ў далейшым суф. ‑(о)лі‑, ‑іта‑, ‑ічы‑, ‑оры‑, якія характарызуюць інтэнсіўнасць дзеяння. Паколькі існуе рус. дан. ску́гор, чэш. skuhrač ‘скупы’, параўноўваюць яшчэ з літ. skaugé ‘зайздрасць’, skaugùs ‘завіслівы’, skaugéti ‘зайздросціць’, лат. skàuģis ‘зайдроснік, незычлівец’, skàust ‘зайздросціць, жадаць благога’; гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Мюленбах-Эндзелін, 3, 876 і наст. Аб семантычнай мадэлі ‘ныць, скардзіцца’ → ‘скупы’ гл. Пятлёва, Этимология–1970, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nag3 [næg] v.

1. (at) дайма́ць (каго-н.), дапяка́ць (каму-н.), назаля́ць (каму-н.), дакуча́ць, раздражня́ць

2. прыдзіра́цца, чапля́цца; бурча́ць; пілава́ць (перан.);

She nags him all day long. Яна чапляецца да яго з раніцы да ночы.

3. бале́ць, ныць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

squeal

[skwi:l]

1.

v.i.

1) вішчэ́ць, пішча́ць

2) верашча́ць

3) нарака́ць; ныць

4) Sl. выдава́ць дано́счыка

2.

n.

1) віск -у m. (сьвіньні́); піск -у m.

2) informal

а) дано́с -у m.

б) стука́ч -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Скі́мліць ‘скуголіць, ціха вішчаць’ (лаг., Гіл.), скі́млытэ ‘цішком плакаць ад крыўды’ (драг., Нар. словатв.). Параўн. укр. скі́млитиныць, ціха жаласна плакаць’. Гукапераймальнае, параўн. балг. скимтя́ ‘ціха вішчаць, плакаць, хліпаць’, якое выводзіцца з імітатара ским!, што перадае скуголенне, гл. БЕР, 6, 749. Гл. таксама скомліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mies

1.

a разм. агі́дны, дрэ́нны, по́длы

2.

adv

das sieht ~ aus! — гэ́та безнадзе́йна!

die Sche steht ~! — спра́ва дрэнь!

~ mchen — бурчэ́ць, ныць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перадыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Зрабіць глыбокі ўдых і выдых; перавесці дух. Юра перадыхнуў, быццам яму не хапала паветра. Якімовіч.

2. Зрабіць кароткі перапынак для адпачынку ў час хадзьбы, працы і пад. Рукі пачыналі млець і ныць ад стомленасці, цягнула хоць трошачкі перадыхнуць, на нешта абаперціся. Кулакоўскі. Адразу, не перадыхнуўшы пасля доўгага пераходу, кінуліся [танкісты] ў бой. Мележ. Усё часцей і часцей садзіліся птушкі, каб перадыхнуць — давалася ў знакі стома. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)