Разм. Глядзець коса, убок; касіць вочы. Льга было заўважыць, што Кірыла толькі што атрымаў «Залатую Зорку», бо ён сам яшчэ не звыкся з ёю і час ад часу касавурыў вочы на высокую ўзнагароду.Гурскі.Гэты дзядзька зрэдку касавурыў на яго сваё бяльмастае вока і чагосьці падміргваў цётцы.Лынькоў.Крылаты драпежнік паступова суцішыўся, толькі зрэдку касавурыў на хлопчыкаў пукатыя шкельцы вачэй.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пе́трыць1 ’цяміць, разумець’ (Янк. 3.; Нар. Гом.; ТС; лід., Сцяшк. Сл.; глус., Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.), ’кеміць’ (капыл., Жыв. сл.), пе́тріць ’разумець (пра дзіця)’ (гарад., ЛА, 3). Параўн. рус.пе́трить ’разумець, кеміць’, пе́траць ’помніць’; польск.piętrzyć ’паднімаць узровень вады (каля плаціны)’, piętrzyć się ’ўздымацца’, ’зазнавацца’, славен.vz‑pẹ́titi se ’ўспомніць, прыгадаць’, spọ́titi ’тс’, o‑pẹ́titi ’заўважыць’, серб.-харв.pétiti ’не забыць, запомніць’, далмацінск.na‑pétati se ’намучыцца’. Не зусім яснае слова. Звычайна збліжаюць пе́трыць з пяць, пя́цца < прасл.*pęti se (Брандт, РФВ, 23, 292; Праабражэнскі, 2, 166; Фасмер, 3, 425–426; Бязлай, 3, 31). Суфікс ‑р‑, як у хітры́ць, мудры́ць.
Пе́трыць2 ’біць’ (ТС) — у выніку кантамінацыі лексем пе́таваць і пе́рыць (гл.).
1. Паглядзець, павярнуўшы галаву назад; азірнуцца. Вольга Віктараўна ідзе борзда, ні разу назад не аглянулася. Лабановіч стаіць, пазірае ёй услед.Колас.//перан. Кінуць погляд на мінулае, каб даць яму новую ацэнку. Вялікі Кастрычнік даў магчымасць беларускім пісьменнікам аглянуцца з вышыні заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі на мінулае свайго народа.Дзюбайла.
2. Паглядзець вакол сябе. Лясніцкі памаўчаў, аглянуўся навокал і панізіў голас.Шамякін.
3. Апамятацца, заўважыць, прыкмеціць. І дзядзька наш не аглянуўся, Як і яго людская хваля Нясла, бы шчэпку ў перавале.Колас.
•••
Не паспець аглянуцца, як...гл. паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Назіраючы, сочачы за кім‑, чым‑н., паспець заўважыць, убачыць што‑н. У Мінску штодня адбываліся арышты. Абстаноўка там мянялася часта і ўсачыць ён усімі зменамі ў падполлі было надзвычай цяжка.Дзенісевіч.Творчы працэс вельмі складаны, за ім не ўсочыш і не ўціснеш у нейкія формулы.Сяргейчык.
2. Назіраючы за кім‑, чым‑н., не дапусціць чаго‑н. непажаданага, утрымаць ад якіх‑н. непажаданых учынкаў. Аднак увесь час усачыць за Панцем было нялёгка. Што больш хлапчук падрастаў, то ўсё горш рабіўся непаседлівы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
празява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.
Разм.Незаўважыць, прапусціць, прагледзець. Алесь выцягваў шыю, каб за чужымі галовамі не празяваць, калі паявіцца Ніна.Шыцік.Пакуль дазваніўся, урэшце, ды растлумачыў, у чым справа, празяваў апошні аўтобус у Сяльцо.Быкаў.//Не выкарыстаць, упусціць зручны момант. Уборачная непакоіла Мароза. Ну, што ж, законна, летні дзень год корміць. Празяваеш яго — зімою месяцам не навярстаеш.Лобан.// Аслабіўшы ўвагу да каго‑, чаго‑н., прагледзець, недагледзець за кім‑, чым‑н. — Празяваў я хлопца, — быццам скардзіўся бацька старой. — Вырас ён тут без мяне. Цяжка цяпер у рукі ўзяць. Ох, цяжка. Вялікі ўжо.Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апа́мятацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пасля моцнага душэўнага ўзрушэння, перажывання, разгубленасці зноў пачаць спакойна разважаць і дзейнічаць. — Як ты сюды трапіла? — першая апамяталася Валя.Карпаў.Не чакаючы, пакуль немцы апамятаюцца,.. Туравец загадаў адыходзіць.Мележ.
2. Адумаўшыся, зразумець памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад сваіх намераў. [Лабыш:] Дачушка! Апамятайся, што ты гаворыш!Козел.
3. Прыйсці да памяці; апрытомнець. [Людвік:] — А як мае быць апамятаўся я праз некалькі дзён у шпіталі.Чорны.
4. Агледзецца, заўважыць. Мы і не апамяталіся, як мінуўся мамін адпачынак.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаі́ць, стаю, стоіш, стоіць; зак., каго-што.
1. Утаіць, зрабіць невядомым, нябачным для іншых. У апошнюю .. кампанію, калі складалі спісы зямлі і жывёлы, Ключынскі запісаў васемнаццаць дзесяцін зямлі, а дзевяць дзесяцін стаіў.Галавач.[Вера:] — Не, я стаіла, што я архітэктар. Навошта? Каму і гэта патрэбна ў такі час?Мікуліч.
2.Не выказаць, не даць магчымасці заўважыць іншым (думкі, пачуцці і пад.). Глушко анямеў. Але ўзрушанасць стаіў, сеў за стол, зняў шапку.Навуменка.— Маня! — крыкнуў .. [Тамаш], стараючыся стаіць хваляванне. — Прынясі кубак вады.Краўчанка.
3.перан. Захаваць, зберагчы ў таямніцы (пра тое, што знешне не прыкметнае або яшчэ не вядомае). Яго [Капыля] старыя курганы Мо’ не адну стаілі быль.Астрэйка.
•••
Стаіць дыханне — перастаць дыхаць (ад напружання, пры чаканні і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падпільнаваўшы, злавіць, затрымаць. — Дзе вы такога бандыта падлавілі? — па-панібрацку звяртаецца [незнаёмы] да Косці і Сашкі.Карпюк.
2.перан. Знянацку застаць. Колькі разоў спрабаваў афіцэр падлавіць Мацачка, як кажуць, на месцы злачынства і пакараць, але зрабіць гэта яму ніяк не ўдавалася.Сачанка.
3.перан. Назіраючы, слухаючы, заўважыць што‑н. У тоне Міколы Віхора Карніцкі падлавіў нейкую абыякавасць, тое, чаго ён вельмі не любіў.Паслядовіч.// Злавіць на чым‑н. няўдала сказаныя, напісаныя. [Іван Сцяпанавіч:] — Вы падумалі мяне падлавіць крыху: ці няма ў казцы супярэчнасці?Дубоўка.
4.Разм. Налавіць дадаткова. [Андрэй:] — Падловіш яшчэ на вуды [рыбы], а то без дробязі і юшка не юшка.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай.Шашкоў.Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц.Непачаловіч.// Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх.Чарнышэвіч.Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных].Брыль.// Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.
2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек.Шамякін.— Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упусці́цьразм.
1. (дацьувайсці) hinéinlassen*vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heréinlassen*vt (у напрамку да таго, хто гаворыць); éinlassen*vt;