абмярцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, стаў нежывы (пра клеткі, тканкі, часткі цела).

2. перан. Нерухомы, застылы, без жыцця. [Камары] не лёталі і не кусаліся, а сядзелі абмярцвелыя ў шчылінах і пад лісцямі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утаймава́цца, -му́юся, -му́ешся, -му́ецца; -му́йся; зак.

1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека); стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл).

Вясёлая публіка нарэшце ўтаймавалася.

Звер утаймаваўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца або суняцца (пра боль і пад.), заглушыцца (пра якое-н. пачуццё); прыйсці ў нерухомы стан.

Боль утаймаваўся.

Хваляванне ўтаймавалася.

|| незак. утаймо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыадплю́шчыць, ‑плюшчу, ‑плюшчыш, ‑плюшчыць; зак., што.

Адплюшчыць трохі, не да канца. Да самага Глухога бору Сяргей быў маўклівы і нерухомы. Толькі адзін раз прыадплюшчыў зацёкшае крывёю правае вока, а можа гэта толькі здалося Далідовічу. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзеравяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў цвёрдым, як дрэва; ператварыўся ў драўніну. // перан. Анямелы, здранцвелы. // перан. Нерухомы, застылы.

2. перан. Безуважны, абыякавы да навакольнага. Піліпчык прабадзяўся тут [у родным кутку] чатыры дні і здавалася, што ён быццам адзеравянелы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БІЯГЕ́ННЫЯ АСА́ДКІ,

усе віды адкладаў на паверхні Зямлі, якія ўтвараюцца пры пераходзе асадкавага арган. рэчыва з рухомага, завіслага або растворанага (у паветр. ці водным асяроддзі) у нерухомы стан (асадак). Утвараюцца на дне рэк, азёраў, мораў, акіянаў і інш., а таксама на паверхні сушы як вынік жыццядзейнасці арганізмаў (дыятомавыя і фарамініферавыя глеі, сапрапелі, тарфянікі, ракушачнікі і інш.). У сувязі з забруджваннем антрапагенным у біягенных асадках могуць назапашвацца незвычайна высокія мясц. канцэнтрацыі некаторых рэчываў, зрэдку ядавітых.

т. 3, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

inflexbel a

1) нягну́ткі, нерухо́мы

2) грам. які́ не змяня́ецца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

неміга́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Пільны, нерухомы (пра погляд, вочы і пад.). Гарачыя, як вугалі, глядзелі на каменданта немігаючыя заняпалыя вочы чалавека. Лынькоў. Хлопчык немігаючымі вачыма сачыў за .. тварам [Дзянісава]. Гамолка.

2. Які не мігае пры гарэнні. Немігаючы агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

breathless [ˈbreθləs] adj.

1. запы́ханы

2. мёртвы; нежывы́;

be breathless затаі́ць дыха́нне;

breathless with terror нежывы́ ад стра́ху

3. fml бязве́траны, нерухо́мы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЭРАСТА́Т (ад аэра... + грэч. statos стаячы, нерухомы),

лятальны апарат, лягчэйшы за паветра. Пад’ёмная сіла аэрастата ствараецца змешчаным у абалонку газам (вадарод, гелій, цёплае паветра і інш.), шчыльнасць якога меншая за шчыльнасць паветра. Адрозніваюць аэрастаты кіроўныя (дырыжаблі, матарызаваныя аэрастаты з рухавікамі і паветранымі вінтамі), некіроўныя (паветраныя шары, радыёзонды, стратастаты і інш.) і прывязныя (для назірання ці загароды). Кіроўныя і некіроўныя аэрастаты выкарыстоўваюць для даследавання атмасферы Зямлі і ў спорце, прывязныя — у метэаралогіі, ваен. справе і інш. Гл. таксама Паветраплаванне.

т. 2, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аслупяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў нерухомы ад моцнага ўзрушэння; анямелы ад здзіўлення. Скончыўшы чытаць,.. [дзяўчына] нейкі час стаяла ў аслупянелай задуме і раптам прытулілася ілбом да дрэва і заплакала. Чорны. Анежка стаяла, аслупянелая ад нечаканасці, глядзела ўслед Алесю. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)