Зано́за ’туга, жаль, сум’ (Нас.), ’прут для замацавання ярма; кіёк для замацавання века на кубле’, ’палачка для пляцення лапцей’, ’стрэмка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.зано́за ’стрэмка’, раст., дан., кур., арл., паўд.-зах. ’частка ярма’, укр.зано́за ’кіёк для замацавання ярма’, польск.дыял.zanoza ’затычка ў ярме’, zanozka, zanoże ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zanoziti ’праткнуць, пракалоць’ са спецыялізацыяй значэнняў; Шанскі, 2, З, 50. Значэнне ’туга’ < ’тое, што баліць, трывожыць’ < ’стрэмка’. У za‑noz‑iti той жа корань, што ў нож, нізка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Oculi avidiores sunt, quam venter
Вочы больш прагныя, чым жывот.
Глаза более жадные, чем живот.
бел. Трыбух кажа годзі, а вочы ‒ яшчэ. Горка праглынуць, жаль пакінуць. Вачам завідна, ды страўніку не пажыўна.
рус. Брюхо сыто, да глаза голодны. Сам-то наелся, да глаза не сыты. Душа не принимает, а глаза всё больше просят. Сытых глаз на свете нет.
фр. Avoir les yeux plus grands (plus gros) que le ventre (Иметь глаза побольше, чем живот).
англ. The eye is bigger than the belly (Глаз больше живота).
нем. Man füllt leichter den Bauch als die Augen (Скорее наполнишь живот, чем глаза). Die Augen kann niemand füllen (Глаза нельзя никогда наполнить).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.). Цяпер.. [Мікола] калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі.Колас.Сашчаміла [Марыся] пальцы, муха была ў жмені.Баранавых.Кася заплакала. Потым яна сашчаміла рот, зірнула на маці і пайшла, стукнуўшы дзвярыма.Карпюк.
2.перан. Выклікаць адчуванне душэўнай прыгнечанасці, болю і пад. Ламко прыгледзеўся да Замасточча, і нейкая туга сашчаміла яго сэрца.Шахавец.Нейкі жаль агарнуў яго [Салаўя] сэрца, сашчаміў яго.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябро́ўскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сябра; належыць сябру. Падзяліся ж даўнім сваім болем. Вось табе — сяброўская рука.Зуёнак.// Які выражае дружбу, прыхільнасць сябра. Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль.Хведаровіч.[Васіль] прывітаў .. [Машу] добрай, сяброўскай усмешкай.Шамякін.Сяброўская гутарка вучоных зацягнулася.Гамолка.
2. Заснаваны на дружбе; добразычлівы. Перагаворы [паміж СССР і ЧССР] праходзілі ў сяброўскае атмасферы і ў духу ўзаемаразумення.«Звязда».
3. Які ўмее сябраваць. — А ты [Барашкін] хлопец сяброўскі, — зазначыў .. [Мятліцкі]. — Не заціскаеш махру.Савіцкі.
•••
Сяброўску шаржгл. шарж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыту́га1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус.дыял.приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр.приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).
Пачуццё моцнага абурэння, стан раздражнення, злосці. Словы сыпаліся і сыпаліся з усіх бакоў. Тут былі і ўедлівыя жарты, і абурэнне, і праўдзівы гнеў.Дуброўскі.Алесь прыйшоў у гнеў, у дзікі, І ў абурэнне, жаль вялікі, Катоў ён бедных б’е, ганяе.Колас.
•••
Змяніць гнеў на міласцьгл. змяніць.
Не ў гнеў хай будзе сказанагл. быць.
Ні гневу ні ласкі — а) пра бесхарактарнага чалавека. У нашай Параскі ні гневу ні ласкі.Прыказка; б) пра абыякавасць да каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сму́так, ‑тку, м.
Пачуццё суму, маркоты, жалю. Я за труной тваёй іду з жалобнай песняй. Глыбока ў сэрцы смутак свой нясу.А. Александровіч.Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль.Хведаровіч.Ідзеш па вуліцы, заходзіш у хаты, гутарыш з людзьмі і бачыш, як цячэ мірнае, працавітае жыццё, з поспехамі і няўдачамі, з радасцямі і часінамі смутку.Хадкевіч.// Журботны, сумны выраз (вачэй, твару, губ і пад.). Прыкметны смутак стаіўся ў .. карых вачах [Алесі].Шамякін.На поўны твар .. [Зімчука] лёг смутак.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Jámmerm -s
1) плач, галашэ́нне, ля́мант;
es ist ein ~, das ánzusehen* жа́ласна глядзе́ць на гэ́та;
~ und Schánde! які́жаль!
2) го́ра, няшча́сце;
in ~ und Not у го́ры і няшча́сці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Amor timere neminem verus potest (Publilius)
Сапраўднае каханне нічога не баіцца.
Истинная любовь ничего не боится.
бел. Абы да душы, пражьпвём і ў шалашы. Хоць у шалаши, абы мілы па душы. Пацалункі мілюсенькі, а абое галюсенькі. І вераб’я каханне робіць смелым.
рус. Любовь не знает преград. Проживёшь и в шалаше, коли милый по душе. Сухари с водою, лишь бы сердце с тобою. С милым мужем не стужа. Для милого и себя не жаль. Любовь всё побеждает. С милым дружком и на льду хлеба найдёшь. С милым хоть на край света. С милым рай и в шалаше.
фр. L’amour ne connaît pas d’obstacles (Любовь не знает преград). Une chaummière et un coeur (Хижина и сердце, т. е. нежные чувства).
англ. Love will creep where it may not go (Там, где любви не позволят пройти, она проползёт).
нем. Liebe überwindet alles (Любовь преодолевает всё).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Кула́га ’саладуха, ягады, звараныя з мукой, зацірка, кулеш’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Касп., Нік. Очерки, Арх. ГУ, Грыг., Чач., Вешт., Др.-Падб., Маш., Гарэц., Шн., Мат. АС, Янк. Мат., Мат. Маг., Нар. словатв., Бяльк., Сержп. Грам., КЭС, лаг., Яўс., Серб.). Укр.кулага, рус.кулага ’тс’. Параўн. кулеш (гл.). Унутраную форму слова кулага можна ўбачыць у такіх дзеясловах, як кулажыцца, кулажыць ’паказваць на дождж’ (Нас. Сб., Юрч.). Адсюль відаць, што першаснае значэнне было ’вадкая сумесь’. Словаўтваральна мадэль з суфіксам ‑ага. Першасны дзеяслоў, нажаль, надзейна не рэканструюецца, але серб.-харв.ку́ља ’мамалыга’ дае яшчэ адну падставу для выдзялення ў кулага суфікса ‑ага. Слаўскі (3, 347) бачыць рэлікты зыходнага дзеяслова ў kuliti, kuljati (гл. куляць1).