о́тпрыск

1. бот. ато́жылак, -лка м.; (побег) па́растак, -тка м.;

2. перен. ато́жылак, -лка м.; (потомок) нашча́дак, -дка м.; презр. вы́пладак, -дка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ардына́т

(польск. ordynat, ад с.-лац. ordinatus = законны нашчадак)

уладальнік родавага маёнтка (ардынацыі) у Рэчы Паспалітай (напр. Радзівіл — нясвіжскі а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

непаты́зм

(ад лац. nepos, -otis = унук, нашчадак)

раздача рымскімі папамі даходных пасад, вышэйшых царкоўных званняў сваякам для ўмацавання ўласнай улады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

offspring

[ˈɔfsprɪŋ]

n.

1)

а) нашча́дак, пато́мак -ка m.

б) вы́вадак -ка m. (жывёлы)

2) вы́нік -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ібн

(ар. ibn = сын)

кампанент ва ўласным імені перад імем бацькі, які абазначае «сын», «нашчадак», у народаў, што карыстаюцца арабскай мовай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ато́жылак, ‑лка, м.

1. Малады парастак расліны. Каранёвы атожылак. Вішнёвыя атожылкі. □ Дрэвы так раскупчасціліся атожылкамі і шырокімі лапушнымі лістамі, што цяжка было знізу разглядзець, што робіцца на верхавіне. Вітка. А недзе ў шафе — пахавальны ліст — Яе ўдаўства мандат бестэрміновы... І зноў з пупышкі выбухае ліст — Атожылак вясновае абновы. Макаль.

2. Адгалінаванне руданоснай жылы.

3. перан. Нашчадак, патомак. Сыны ўзмужнелі, унукі падраслі — Атожылкі няскоранай дубровы. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прала́н

(н.-лац. prolan, ад лац. proles = нашчадак)

рэчыва гарманальнага характару, якое выдзяляецца плацэнтай і змяшчаецца ў крыві і мачы цяжарных жанчын.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпіго́н

(гр. epigonos = нашчадак)

паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага кірунку, які прымяняе ідэі сваіх папярэднікаў і нічога не ўносіць новага сам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАБУ́Р (Захірэддзін Мухамед) (15.2.1483, г. Фергана, Узбекістан — 26.12.1530),

узбекскі і індыйскі правіцель, палкаводзец, заснавальнік дзяржавы Вялікіх Маголаў (1526) у Індыі. Нашчадак Цімура па мужчынскай і Чынгісхана па жаночай лініі. У 1494 атрымаў у спадчыну ад бацькі прастол Ферганы. У 1504 узбекі-качэўнікі выгналі яго з Сярэдняй Азіі. У тым жа годзе ён заваяваў Кабул і Кандагар. У 1526 пад Паніпатам разбіў армію дэлійскага правіцеля Ібрагіма Лодзі і захапіў Дэлі і Агру. У 1527—29 авалодаў далінай Інда. Уладанні Бабура ўключалі Усх. Афганістан, Пенджаб і даліну Ганга да граніц Бенгаліі. Захаваліся вершы Бабура на чагатайскай (цюркскай) мове і мове фарсі, а таксама аўтабіягр. нататкі «Бабурнамэ». у якіх апісаны звычаі народаў Сярэдняй Азіі, Афганістана і Індыі.

Бабур. Малюнак 16 ст.

т. 2, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛАЎНЯ́ (Анатоль Дзмітрыевіч) (2.2.1900, г. Сімферопаль, Украіна — 25.6.1982),

рускі кінааператар, тэарэтык кіно. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Праф. (1939). Д-р мастацтвазнаўства (1966). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі (1926). Адзін з заснавальнікаў сав. аператарскай школы. У творчай садружнасці з рэжысёрам У.Пудоўкіным зняў фільмы: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1929), «Мінін і Пажарскі» (1939), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1947), «Жукоўскі» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951; апошнія 3 фільмы разам з аператарам Т.​Лобавай). Творчасць Галаўні блізкая да традыцый рус. рэаліст. жывапісу з улікам спецыфікі кіно. Смела выкарыстоўваў дынамічныя магчымасці камеры і асвятлення.

Тв.:

Съёмка цветного кинофильма. М., 1952;

Мастерство кинооператора. М., 1965;

Творчество оператора фильма. М., 1978.

Літ.:

Громов Е.С. Кинооператор Анатолий Головня. М., 1980.

т. 4, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)