На́лапам ’нечакана’ (дзярж., Нар. сл.), ’знячэўку, інтэнсіўна’ (слуц., Нар. словатв.), нала́пам, налопам ’раптоўна, хціва’ (Сцяшк. Сл.), налопам ’нечакана, нахабна’ (Бяльк.), налоп ’нечаканасць’ (Бяльк.), укр.на́лопом ’нахабна’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на лап, ад ла́паць, ла́пнуць ’схапіць’ (параўн. выкл. лап! ’цап!’), прадстаўленай у славац.strielať na lap ’доўга не цэлячыся (страляць)’, параўн. таксама укр.лапі ’лёгка, хутка’, ст.-рус.лапь ’не думаючы, проста’, польск.дыял.łopie ’хутка’, ст.-чэш.lap ’адразу, хутка, не задумваючыся’ сюды ж адносяць і лапчы́ва, лапшы́ва ’прагна (есці, піць)’ (Брукнер, 306; Фасмер, 2, 459; Махэк₂, 320). Канчатак ‑ам па ўзору прыслоўяў, утвораных на базе назоўнікавай формы творн. скл. адз. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бцас ’стрымгалоў, адразу, хутка’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), вобсас ’тс’ (Бір. Дзярж.), вобцусам ’стрымгалоў, рашуча’ (Жд., 1). Запазычанне з лац.obcessus ’шалёны, у якім сядзіць д’ябал’ праз польск.obces, obcesem ’дзёрзка, нахабна, бесцырымонна’ (Варш. сл., 3, 439; Шуба, Прыслоўе, 185).
Нахра́пам ’раптоўна, гвалтоўна, супраць жадання’ (Нік., Оч.; Мядзв.), ’нахабна’ (Ян., Растарг.), на́хрыпым ’дзёрзка, нахабна’ (Бяльк.), нахрапкі ’тс’ (Ласт.), рус.нахра́пом ’тс’, укр.нахрапом ’тс’. Ад хра́паць, хропаць ’ламаць з трэскам, біць з шумам’, параўн. рус.нахра́п ’напралом; моцна, вельмі’, нахрапки́ ’напралом (задзірацца, лезці)’ (СРНГ); менш верагодна ад храпе́ць ’хрыпець’, укр.храп, польск.chrap ’злосць’ (параўн. Бернекер, 1, 401; Праабражэнскі, 1, 595; Фасмер, 3, 50). Варбат (Слав. языкозн., 1988, 74) прапануе рус.нахра́п ’дзёрзкасць, нахабства’, польск.chrapka ’жаданне’, славац.sxrapiť ’схапіць’, каш.-славін.sxrapnǫc ’украсці’ аддзяліць ад гукапераймальнага *xrap‑ і ўвесці ў гняздо прасл.*rap‑ з семантыкай ’хапаць, рваць’ з магчымым пачатковым x‑ экспрэсіўнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́зма ’нахабна’: сузма лізуть у вочы (камары) (пін., ЖНС). Няясна; магчыма, перасэнсаваны як прыслоўе на ‑ма, параўн. бегма (ад бегчы), роўма (ад раўсці), назоўнік сы́зма (гл.): як сызма лезе ў вочы, г. зн. сляпіцай (лід., Сл. ПЗБ), верагодна, праз стадыю сы́змаю (лезе ў вочы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нахра́ць (ныхриць) і нахрит (?) ’гвалт, насілле’ (Нік., Оч.), нахритым ’гвалтоўна, сілай’ (там жа); нахрыццю ’нахабна’: ён нахрыцьцю лезе ў вочы (Ласт.), нахриццю (нахратью) ’зламысна’ (Нік., Няч.), на́хрыць (на́хриць) ’той, хто уздзейнічае на іншага насіллем, хто паводзіць сябе насуперак прынятым правілам і ўмовам жыцця’ (Нік., Оч.), нахритны (ны‑ хритный) ’дзёрзкі, гвалтоўны’ (там жа), рус.нахрит ’нахабнае нападзенне, грабеж; дзёрзкасць з насіллем, бессаромнае нахабства і раптоўнасць дзеяння’ (зах., Даль), ’бессаромны чалавек, нахабнік’, нахритом ’дзёрзка, нахабна; гвалтам’. Паколькі словы ў беларускіх гаворках ужываюцца паралельна з нахрип, нахрипам (гл.), магчыма дапусціць падабенства ва утварэнні, параўн. ахрипкі ’бацвінне, абрэзкі’ і ахриткі (ахряткі) ’аб’едкі’, з другасным паўнагалоссем ахариткі ’тс’ (гл.); што да незафіксаванага *храт‑ (< *храціць, Охраць ’біць, кідаць’), параўн. славен.hrėtiti se, hreti se ’выклікаць агіду’, славац.chriatiť sa ’рабіць высілак, сіліцца’, што ў сваю чаргу, магчыма, звязана з кратаць (гл.), параўн. славац.nakriatnuť ’прыгнуць, нагнуць, прымусіць сілай’ (Махэк₁, 162; Бязлай, 1, 202–203).
◊ er hat es ~ hínter den Óhren — яго́ не ашука́еш, ён быва́лы чалаве́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Апсо́м ’знянацку, хутка’ (Юрч.), аптэ́сам ’тс’ (Касп.). З польск.obcesem, obsesem ’нахабна, знянацку’, ад obces, obses з лац. (сярэдневяковага) obsessus ’апантаны’ (Дарашэўскі, 415); слова вядома ў старапольскай мове да XVIII ст. толькі ў форме тыпу obses. Беларускія формы ўзніклі ў выніку гукавых змен: апсом як творны склон слова *обс < *обсс < *обсъс < *о̇бсас; аптэсам з абцэсам, магчыма, у выніку субстытуцыі (т на месцы ц), у абодвух выпадках б перад глухім давала п. Гл. абцэсам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плоць, ‑і, ж.
1. Цела жывых істот, пераважна чалавека (як процілегласць псіхікі, духоўнага пачатку). — Пад гэтым імем жыве і нахабна дзейнічае звычайны чалавек са звычайнай плоццю і звычайнай чалавечай крывёй.Лынькоў.// Цела як крыніца адчування, пачуццёвасці.
2.перан.Кніжн. Матэрыяльнае ўвасабленне. Зусім заканамернай будзе размова аб пошуках новых рытмаў, інтанацый, рыфмаў, славесных форм, паколькі ўсё гэта, разам узятае, і складае плоць паэзіі, як «фактуру».Перкін.
•••
Плоць і кроўкаго,чыя; плоць ад плоці (кроў ад крыві)чыёй — а) (уст. і кніжн.) роднае дзіця каго‑н.; б) (кніжн.) аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзёрзкі, ‑ая, ‑ае.
1. Непачцівы, грубы; нахабна-задзірлівы. Дзёрзкі адказ. □ Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы?Колас.Часам на Ніка як бы нешта находзіла і ён станавіўся дзёрзкі, грубы і непаслухмяны.Лынькоў.
2. Вельмі смелы, абыякавы да небяспекі. — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай.Алешка.// Поўны смелых, упэўненых парыванняў. Якая багатая ноч! І як добра, што я гашчу ў цябе, радзіма мая, — дзёрзкая, свежая і дужая, як маладосць.Скрыган.Нам партыя дала І смелы дзёрзкі розум, І дум высокі ўзлёт, І веліч ясных мэт.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)