да́мба, ‑ы, ж.

Штучны насып для засцярогі мясцовасці ад затаплення, для абгароджвання вадасховішч і пад. Насыпаць дамбу. □ Сажалкі аддзелены адна ад адной землянымі дамбамі, на якіх расце высокая трава. А. Вольскі.

[Ад гал. dam.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́спа 1 ’насып, верх; збожжа, насыпанае звыш меры’ (Нас., Яруш.). Паводле Насовіча, ад сыпаць, насыпаць (Нас., 319).

На́спа 2 ’лес, які расце на ўскраіне поля’ (Шн.), іці́ць у на́спу ’ісці ў малады лес збіраць грыбы’ (Нік. Посл.). Відаць, ад насыпаць, гл. насып ’насыпаны вал, тэраса’, параўн. рус. смал. на́спа ’насып (земляны)’, польск. naspa ’тс’, чэш. дыял. tiäspa ’тс’ (< *nasbpay гл. Махэк₂, 390; Бязлай, 2, 215); значэнне ’малады лес’ другаснае, узнікла ў сувязі з тым, што звезенае на край поля каменне, ламачча і пад. хутка зарастала хмызняком.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., каго-што і чаго.

1. Даць, наліць, насыпаць і пад. дадаткова, звыш таго, што маецца, што прызначана, або папоўніць тое, чаго не стае.

Д. вады.

Д. солі ў халаднік.

2. Сказаць або напісаць у дадатак.

Д. некалькі слоў да пісьма.

Усё зразумела, д. нечага.

|| наз. дабаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссы́паць, -плю, -плеш, -пле; ссып; -паны; зак., што.

1. Насыпаць або ўсыпаць куды-н.

С. бульбу ў склеп.

2. Скінуць уніз, прымусіць упасці (што-н. дробнае, сыпкае).

С. зерне з бункера ў машыну.

|| незак. ссыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыпа́нне, -я, н. і ссы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ссыпны́, -а́я, -о́е.

С. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.

Насыпаць не поўнасцю, менш, чым належыць. Недасыпаць збожжа ў засек.

недасыпа́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да недаспаць.

недасыпа́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да недасы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліхтава́ць ​1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Прамочваць, насыпаць шліхтай ​1. Шліхтаваць вяроўку. Шліхтаваць тканіну.

шліхтава́ць ​2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Складваць, збіраць што‑н. у шліхту ​2. Шліхтаваць торф. Шліхтаваць дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пяе; зак.

1. што і чаго. Насыпаць дадаткова, насыпаючы, падбавіць. Падсыпаць вугалю ў топку. Падсыпаць солі ў суп. / у безас. ужыв. Цяпер, пры марозіку, усё тут сцвярдзела, зраўнялася, потым яшчэ сняжку нядаўна падсыпала. Кулакоўскі. // Усыпаць, насыпаць употай, з пэўным намерам. Падсыпаць атруты.

2. што і чаго. Насыпаць пад каго‑, што‑н. Я выпраг з калёс, [каня], завёў яго ў стайню. Падсыпаў пад пысу аўса. Сачанка. Суддзя круціўся на крэсле, нібы пад яго падсыпалі жменю іголак. Лынькоў.

3. што. Зрабіць крыху вышэйшым, насыпаўшы дадаткова пяску, зямлі і пад. [Мацей:] — Эй, гаспадар! Не лянуйся, прызбу падсып, лавачку змайструй... Краўчанка.

4. перан.; каму. Разм. Пабіць, строга пакрытыкаваць каго‑н. — Правільна, дзед! Падсып яму... Хай пацярэбіцца... — Крый яго! Пташнікаў.

•••

Падсыпаць перцу (солі) — добра даняць, дапячы каму‑н. іроніяй, едкім словам.

падсыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да падсы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.

1. Сыплючы, перамясціць, высылаць у другое месца, другую тару. Ігнат Андрэевіч зачэрпнуў жменю зярнят, перасыпаў з далоні на далон[ь], узяў адно зерне на зубы. Шамякін.

2. і чаго. Насыпаць больш, чым трэба; перадаць. Перасыпаць цукру ў чай.

3. чым. Насы́паць чаго‑н. паміж чым‑н.; абсыпаць, насыпаць. Перасыпаць адзенне нафталінам.

4. перан.; чым. Перапоўніць (мову) якімі‑н. заўвагамі, спецыфічнымі зваротамі, словамі і пад. Перасыпаць апавяданне дыялектызмамі.

5. Разабраць і сабраць нанава што‑н., замяніўшы пашкоджаныя часткі; абнавіць. А ўрэшце яно і не так важна, каму належала хата, тым болей, што дзед Талаш перасыпаў яе і можа па справядлівасці лічыцца яе гаспадаром. Колас. Кола трэба перасыпаць, шасцярню зрабіць зусім новую. Чорны.

перасыпа́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да перасыпаць.

перасыпа́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пераспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. што. Запоўніць даверху чым-н. сыпкім.

З. роў.

2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. сыпкага.

З. стол мукой.

З. пытаннямі (перан.).

3. што і чаго. Насыпаць, усыпаць куды-н. у якой-н. колькасці.

|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. засыпа́нне, -я, н. і засы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (у 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Віспа ’нізкі пакаты пясчаны бераг’ (стол., Яшк.). Укр. виспа ’востраў’, польск. wyspa. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (з пераносам значэння ’востраў’ → ’нізкі бераг’). Польск. wyspa Брукнер (639) суадносіць з дзеясловам suć, spę ’насыпаць’ (параўн. яшчэ рус. сопка, бел. сопка). Гл. вы́сып.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)