анта́рктыка

(гр. antarktikos = які знаходзіцца насупраць поўначы)

паўднёвая палярная вобласць зямнога шара (параўн. Арктыка).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

напро́ці, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і насупраць, насупроць. Давай далонь, сядай за стол напроці. Валасевіч. Вера сядзела напроці Максіма і не зводзіла з яго вачэй. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗІМАВА́ЛЬНАЯ Я́МА,

месца масавай зімоўкі рыб у рэках і азёрах. У стаячых вадаёмах З.я. найчасцей размяшчаюцца насупраць або ніжэй вусцяў рэк і ручаёў, што ўпадаюць у вадаёмы, у месцах выхаду падводных крыніц; у праточных — рыбы зімуюць на глыбокіх месцах з павольным цячэннем. На Беларусі ахоўваюцца 215 З.я., збор у якіх найбольш уласцівы рыбам сям. карпавых (лешч, гусцяра, плотка і інш.). У вызначаных З.я. штогод з 1 кастр. да 15 крас. забараняецца рыбная лоўля.

т. 7, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

скразны́, -а́я, -о́е.

1. Які праходзіць наскрозь.

Скразная рана.

2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

С. цягнік.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

Скразная загартоўка дэталей.

4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

Скразныя фіранкі.

5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рад², прыназ. з Т.

1. На невялікай адлегласці ад пярэдняга боку чаго-н., насупраць каго-, чаго-н.

П. хатай.

2. За некаторы час да чаго-н.

П. захадам сонца.

3. Служыць для ўказання асобы, з’явы, у адносінах да якіх робіцца што-н.

Не адступаць п. цяжкасцямі.

4. У параўнанні з кім-, чым-н.

Чаго варты гэты конь п. тым ламавіком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́праць і супро́цьнасупраць’, ’наперакор’, ’насустрач’, ’у параўнанні’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Шымк. Собр., Гарэц., Бяльк., Касп., Барад.), супраціў ’тс’ (Нас., Некр. і Байк.), супро́ціў ’тс’ (Сл. ПЗБ, Ян.), ст.-бел. супротиву ’тс’ (Сл. Скар.). Рус. супроти́в прысл. і прыназ., стараж.-рус. супроти́въ, серб.-харв. супрот, супроћ ’у параўнанні’, дыял. супро́тив(а)насупраць, у параўнанні’, ст.-слав. сѫпротивъ. Далей гл. су- і проціў (Фасмер, 3, 805; ESSJ SG, 1, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ірдзя́ны і рдзя́ны, ‑ая, ‑ае.

Чырвоны, пунсовы. Толькі зор агонь ірдзяны Над прасторам зіхаціць. А. Александровіч. Ірдзяны круг сонца, апусціўшыся насупраць амаль не да зямлі, заліваў .. [гліністыя схілы берага] чырвоным святлом. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хутаро́к, ‑рка, м.

Памянш. да хутар. На другі дзень, раніцай, на невялікім хутарку.. [Грэчку] удалося дастаць крыху хлеба. Мележ. Насупраць хутарка паляўнічага Вышамірскага, на зямлі карчмара стаяла пустая хата. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напро́тив

1. нареч. (на противоположной стороне) насу́праць, насупро́ць, напро́ці, напро́ціў разг.;

2. предлог с род. насу́праць, насупро́ць, напро́ці, напро́ціў (каго, чаго);

3. нареч. (наоборот) наадваро́т; (наперекор) наперако́р;

совсе́м напро́тив зусі́м наадваро́т;

4. в знач. вводн. сл. наадваро́т; — Здесь пло́хо? — Напро́тив, хорошо́. — Тут дрэ́нна? — Наадваро́т, до́бра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БІБІ́-ХАНЫ́М,

ансамбль архітэктурных помнікаў пач. 15 ст. ў Самаркандзе. Уключае грандыёзную саборную мячэць Цімура, пабудаваную ў 1399—1404. Захаваліся рэшткі манументальнага ўваходу-пештака з мінарэтамі, гал. і бакавых будынкаў, перакрытых купаламі. Мячэць мела двор (78×64 м), абведзены галерэямі з 389 купаламі і аркамі на мармуровых калонах; была багата ўпрыгожана кафляй, разным мармурам, размалёўкай. Насупраць мячэці ўзвышалася медрэсэ Сараі-Мульк-Ханым (захаваўся вуглавы 8-гранны маўзалей, дэкарыраваны кафляй і размалёўкай).

Мячэць Бібі-Ханым у Самаркандзе.

т. 3, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)