зве́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.
1. каго-што. Сілай пазбавіць улады, скінуць; знішчыць, спыніць існаванне чаго-н. (высок.).
З. цара.
З. самадзяржаўе.
2. каго і без дап. Нарадзіць заўчасна (пра жывёл; разм.).
Карова звергла.
|| незак. звярга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. звяржэ́нне, -я, н. (да 1 знач.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыжы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ы́ты; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыняцца, укараніцца.
Саджанцы добра прыжылі на новым месцы.
2. каго (што). Нарадзіць, даць жыццё дзіцяці (ад пазашлюбнай сувязі).
П. дзіця з кім-н.
|| незак. прыжыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Скі́нуць ‘зваліць, саштурхнуць уніз’, ‘зняць, распрануць’, ‘заўчасна нарадзіць’, ‘зняць з пасады’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.). Гл. кінуць, кідаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зрані́ць, зро́ніваць ’заўчасна нарадзіць нежывое дзіця’ (Нас.). Рус. валаг. изроня́ть ’страціць’, вяцк. изрони́ть ’пражыць у бядзе’, укр. зрони́ти ’не ўтрымаць, упусціць’, ’сказаць’, польск. zronić ’упусціць’, ’нарадзіць заўчасна’, чэш. zroniti ’змачыць (слязьмі, потам)’, славац. zroniť ’скінуць уніз, забіць’, в.-луж. zronić ’упусціць’, н.-луж. zroniś ’упусціць, рассыпаць’, серб.-харв. изро̀нити ’выйсці з-пад вады на паверхню’, ’выйсці на свет’, ’узнікнуць’, ’праліць, прасыпаць’, балг. изо̀нвам (се) ’крышу́ на дробныя часцінкі’, ’падаю (пра лісце, пот, зерне, слёзы)’, макед. изрони ’тс’. Ст.-рус. изронити ’дазволіць упасці, утраціць’ (XII ст.). Прасл. jьz‑ron‑i‑ti верагодна, мела значэнне ’ўпусціць, праліць, прасыпаць’, якое развілося ў бел., польск. да значэння ’нарадзіць заўчасна’ (аналагічнае развіццё ў выкінуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
entbínden* vt
1) вызваля́ць
2):
entbúnden wérden уст. абрадзі́цца, нарадзі́ць дзіця́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
данасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -насі́; -но́шаны; зак.
1. што. Скончыць насіць што-н., перанесці поўнасцю з аднаго месца на другое.
Д. салому ў пуню.
2. што. Канчаткова знасіць (вопратку, абутак).
Д. боты да дзірак.
3. каго. Нарадзіць дзіця не раней за нармальны тэрмін.
Парадзіха данасіла дзіця.
|| незак. дано́шваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
genésen* vi (s) папраўля́цца, ачу́ньваць;
éines Kíndes ~ нарадзі́ць; разм. паспяхо́ва вы́радзіць (дзіця́)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
напрыво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; зак.
1. каго. Прывесці, даставіць у вялікай колькасці. Напрыводзіць гасцей.
2. чаго. Прывесці, паведаміць для падмацавання свайго меркавання значную колькасць чаго‑н. Напрыводзіць прыкладаў. Напрыводзіць цытат.
3. каго. Разм. Нарадзіць у вялікай колькасці (пра жывёл).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неданасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Знесці што‑н. няпоўнасцю з аднаго месца ў другое. Неданасіць сена ў стог.
2. Не зусім, няпоўнасцю знасіць (адзенне, абутак і пад.). Неданасіць сукенку.
3. Нарадзіць раней нармальнага тэрміну. Неданасіць дзіця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
породи́ть сов.
1. (родить) уст., высок. нарадзі́ць, парадзі́ць;
2. перен. парадзі́ць, спарадзі́ць; (вызвать) вы́клікаць; (причинить) прычыні́ць; см. порожда́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)