інстру́ктар

(лац. instructor = арганізатар)

1) службовая асоба, якая інструктуе падведамасныя ўстановы, грамадскія арганізацыі;

2) спецыяліст, які вучыць і дапамагае правільна наладзіць якую-н. справу (напр. і. фізкультуры).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

няўме́ласць ж., няўме́нне н. nfähigkeit f - (няздольнасць);

няўме́ласць нала́дзіць пра́цу die nfähigkeit die rbeit in Gang zu brngen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

uknuć

зак. задумаць, наладзіць;

uknuć spisek — скласці (арганізаваць) змову

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нала́дить сов.

1. нала́дзіць, мног. панала́джваць; (привести в порядок — ещё) упара́дкаваць;

2. (заладить) прост. зала́дзіць;

нала́дить своё зала́дзіць сваё;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -мяну́ты і -нёны (да 1 знач.); зак.

1. каго-што. Успомніць, упамянуць у размове (разм.).

П. дабром каго-н.

2. каго (што). Наладзіць, справіць чые-н. памінкі.

П. нябожчыка.

3. У вернікаў: памаліцца за ўпакой памерлых.

|| незак. паміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Памінай як звалі (перан.: бясследна знік, прапаў; разм.); наз. паміна́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ужы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся; -ло́ся; зак.

1. з кім. Наладзіць згоднае жыццё з кім-н.

Не ўжыўся з суседзямі.

2. Прывыкнуць да жыцця дзе-н., у якіх-н. умовах.

Не ў. на чужыне.

3. у што. Унікшы, асвоіцца з чым-н.

У. ў ролю (пра акцёра). || незак. ужыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца. Як можа ў адным чалавеку ў. нянавісць і любоў? (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шкі, ‑шак; адз. няма.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад. Лежачы, Несцер думаў, што вось заўтра яму трэба наладзіць услон, і ўспомніў, што недзе на вышках павінна быць для гэтага сухая кляновая плашка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Закончыць святкаваць. Адгрымелі салюты ў гонар перамогі, людзі адсвяткавалі сваё найвялікшае свята. Шахавец.

2. Справіць свята, наладзіць урачыстасць з якой‑н. нагоды. Адсвяткаваць юбілей. □ Калі нас куля праміне, Мы адсвяткуем нашу страчу. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

refit

1. [,ri:ˈfɪt]

v.t. (-tt-)

рэмантава́ць, аднаўля́ць, нала́джваць

to refit an old ship — нала́дзіць стары́ карабе́ль

2. [ˈri:fɪt]

n.

рыхтава́ньне, нала́джваньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

паўнамо́цтва, ‑а, н.

Права, дадзенае каму‑н. на што‑н. Дэпутацкія паўнамоцтвы. □ Ён ужо дакарае сябе, што пагарачыўся. Паўнамоцтваў крычаць .. [Веньяміну] ніхто не даваў. Навуменка. [Штрыпке:] — Я вам даю, у даным выпадку, поўную свабоду і паўнамоцтвы рабіць усё, каб наладзіць працу ў дэпо. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)