французскі геолаг. Чл. Парыжскай АН (1896). Праф. горнай школы ў Парыжы. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1899). Упершыню выказаў меркаванне аб перыяд. характары буйных тэктанічных рухаў і асн. эпохах складкавасці (гуронскай, каледонскай, герцынскай, альпійскай), выявіў шэраг заканамернасцяў у развіцці магматычных працэсаў. Яго назіранні ў Альпах далі пачатак тэорыі шар’яжаў (гл.Покрыва тэктанічнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШНЕ́ВІЧ Міхал (1797, Мінск — 1862),
бел. астраном. Магістр філасофіі. Скончыў Віленскі ун-т. У 1819—48 працаваў у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Вёў назіранні планет, Месяца, зацьменняў зорак Месяцам. У 1824 з геадэзістам І.І.Ходзькам праводзіў градусныя вымярэнні на тэр. Беларусі. Вынікі яго даследаванняў у 1838—46 публікаваліся ў выданнях абсерваторыі, а некат. працы — у час. «Astronomische Nachrichten» («Веснік астраноміі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНАЛО́ГІЯ (ад грэч. phainomena з’явы + ...логія),
навука аб сезонных з’явах прыроды, тэрмінах іх надыходу і прычынах, якія вызначаюць гэтыя тэрміны. Вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе (біяфеналогія), даты ўстанаўлення і сходу снегавога покрыва, першага і апошняга замаразкаў, ледаставу і інш.Асн. метад — феналагічныя назіранні, на аснове якіх складаюцца календары прыроды, феналагічныя карты, даведнікі, вызначаюцца фенолага-геагр. заканамернасці прыроды, плануюцца мерапрыемствы па сельскай, лясной, паляўнічай і інш. гаспадарцы. Даныя Ф. ўлічваюцца пры арганізацыі мерапрыемстваў па ахове прыроды, ахове здароўя (для вызначэння тэрмінаў прафілакт. работ, барацьбы з сезоннымі хваробамі), барацьбе з хваробамі і шкоднікамі раслін і інш. Як навука Ф. ўзнікла ў 18 ст. (Р.Рэамюр, К.Ліней). На Беларусі сістэматычныя феналагічныя назіранні вядуцца з канца 19 ст. З 1924 пытанні Ф. вывучаюцца ў Бел.с.-г. ін-це і Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі, з 1947 у ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі, у 1946—76 у БДУ.
Літ.:
Шкляр А.Х. Сезонное развитие природы Белоруссии. Мн., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абсервато́рыя
(н.-лац. observatorium, ад лац. observare = назіраць)
навуковая ўстанова, у якой з дапамогай спецыяльных прыбораў вядуцца астранамічныя, геафізічныя, метэаралагічныя назіранні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІЛЬКІ́ЦКІ Андрэй Іпалітавіч (1.7.1858, Мінская губ. — 26.2.1913),
расійскі гідрограф-геадэзіст. Ген.-лейтэнант. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1880). Узначаліў экспедыцыю на Новую Зямлю, дзе вёў гравітацыйныя назіранні (1887). У 1894—1901 пад яго кіраўніцтвам праводзіліся гідраграфічныя даследаванні ад вусця Пячоры да р. Енісей, у Енісейскім заліве і Обскай губе. У 1907—13 узначальваў Гал. гідраграфічнае ўпраўленне. Асн. працы па гідраграфіі і геадэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКО́Ў Фёдар Ісакавіч (каля 1612 — 1663 або 1664),
рускі дзярж. дзеяч. Дваранін. У 1654—57 узначальваў першае рускае пасольства ў Кітай для ўстанаўлення дыпламат. і гандл. адносін. Місія не мела поспеху. У час паездкі ў Пекін Байкоў вёў назіранні, якія выклаў у справаздачы пасольства — «Стацейным спісе» (прыведзены кашт. звесткі пра Сібір і Кітай, што стала значным укладам у геагр. л-ру таго часу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАДКАМЕ́Р,
прылада для вымярэння колькасці і інтэнсіўнасці ападкаў. Уяўляе сабой дажджамернае вядро прыёмнай плошчай 200 см² з ахоўнай планкавай агароджай. Устанаўліваецца на выш. 2 м над зямлёй. Назіранні вядуцца 2 разы ў суткі і пасля ападкаў. Выкарыстоўваюцца таксама сумарны ападкамер — цыліндр, у якім вада пакрываецца плёнкай тэхн. масла, каб пазбегнуць выпарэння, і ападкамер з тэрмастатамі (цвёрдыя ападкі пераводзіць у вадкія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАЛО́ГІЯ (ад аэра... + ...логія),
раздзел метэаралогіі, які вывучае фіз. працэсы і з’явы ў свабоднай атмасферы (вышэй за прыземны слой) і распрацоўвае метады іх даследавання. Даследуе састаў і будову атмасферы Зямлі, утварэнне воблакаў і ападкаў, цеплаабмен у свабоднай атмасферы, паветр. плыні, узаемадзеянне паветр. масаў і інш. Выкарыстоўвае метады зандзіравання атмасферы, электронную апаратуру, радыёлакацыю, авіяцыйную, ракетную і метэаралагічную спадарожнікавую тэхніку. Назіранні праводзяцца на аэралагічных станцыях і ў абсерваторыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАРДА́Н (Jordanes, Jordanis),
остгоцкі гісторык 6 ст. Служыў у аланскага военачальніка, пазней, як мяркуюць, стаў епіскапам. Гал. праца І. «Пра паходжанне і дзеянні гетаў» (даведзена да 551) — важная крыніца па гісторыі готаў, Паўн. Прычарнамор’я і перыяду Вялікага перасялення народаў. Пераказаў падзеі, апісаныя гоцкім гісторыкам Касіядорам, выкарыстаў таксама эпас готаў, асабістыя назіранні. Праца мае каштоўныя звесткі з гісторыі інш. народаў і плямён, у т. л.стараж. славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНЦЫ́,
прыродныя месцы, дзе на паверхню глебы выходзяць пласты грунту ці крыніцы, багатыя солямі натрыю; таксама штучныя прыстасаванні для мінер. падкормкі дзікіх жывёл. Патрэба ў мінер. рэчывах павялічваецца ў жывёл у перыяд гону, цяжарнасці, лактацыі, лінькі, росту рагоў і інш., напр., для лася сутачная патрэба ў солі — 7 г. Штучныя С. размяшчаюць на вял. адлегласцях, каб не ствараць вял. канцэнтрацыі жывёл у адных угоддзях. Каля С. праводзяць назіранні за жывёламі.