Калма́ч ’кудлач’ (клец., Нар. лекс.). Да калматы (гл.), утворана суфіксам ‑ач як таўсмач ад таўсматы і да т. п. Рэгіянальны наватвор, з іншых дэрыватаў можна назвацьбел.камлак (гл. камлакі) калмык (гл.) і, магчыма, смал.калмык ’чараўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wymienić
зак.
1. абмяняць, замяніць, выменяць;
2.назваць, пералічыць;
wymienić części mowy — назваць (пералічыць) часціны мовы;
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВЕСПУ́ЧЫ ((Vespucci) Амерыга) (9.3.1451, г. Фларэнцыя, Італія — 22.2.1512),
італьянскі мараплавец і даследчык. Доўгі час быў дробным служачым банкірскага дома Медычы і агентам гэтай фірмы ў Севільі. У маі 1499 — вер. 1500 на ісп. марской службе, з вясны 1501 па чэрв. 1504 — на партугальскай; потым зноў вярнуўся ў Іспанію, у 1508—12 гал. стырнавы Кастыліі. У 1499—1504 прымаў удзел у некалькіх экспедыцыях да берагоў Паўд. Амерыкі, якую ён назваў Новым Светам. Лісты аб гэтых падарожжах, у якіх Веспучы ўпершыню апісаў прыроду паўн.ч. кантынента, набылі сусв. вядомасць і неаднаразова перавыдаваліся ў 1505—10. Латарынгскі картограф М.Вальдземюлер прыпісаў адкрыццё «чацвёртай часткі свету», зробленае Х.Калумбам, Веспучы і прапанаваў назваць гэты мацярык у гонар Амерыга Веспучы Амерыкай. Для Паўд. Амерыкі гэта абазначэнне хутка стала агульнапрызнаным, а ў 1538 на карце Г.Меркатара ўпершыню было пашырана і на Паўн. Амерыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тро́шачку, прысл.
Разм. Тое, што і трошкі. Хоць бы трошачку ценю, Хоць бы кроплю вады, Хоць бы сівы арол Засланіў крыллем сонца!Панчанка.Нос быў трошачку задзёрты, але кірпатым яго нельга было назваць.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
называ́цьнесов., в разн. знач. называ́ть; (давать наименование, называть по имени — ещё) именова́ть; см.назва́ць;
◊ н. рэ́чы сваі́мі імёнамі — называ́ть ве́щи свои́ми имена́ми
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
указа́тьсов.
1.(показать) паказа́ць; (обратить внимание, отметить — ещё) зазна́чыць; (назвать)назва́ць;
указа́ть па́льцем на кого́-л. паказа́ць па́льцам на каго́-не́будзь;
указа́ть доро́гу паказа́ць даро́гу;
указа́ть на недоста́тки в рабо́те зазна́чыць, што ў рабо́це ёсць недахо́пы, паказа́ць на недахо́пы ў рабо́це;
2.на што. Адзначыўшы што-н., звярнуць на яго ўвагу.
У. на памылкі.
3.што. Паказаць, назваць для ведама, кіраўніцтва.
У. лепшы метад.
4.каму на каго-што. Тое, што і паказаць (у 2 знач.).
У. месцазнаходжанне друкарні.
|| незак.ука́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.указа́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прывы́клы, ‑ая, ‑ае.
Які прывык да чаго‑н., мае прывычку да чаго‑н. Праўда, назваць гэта «зацішшам» мог толькі хіба такі цярплівы, прывыклы да бою воін, як Шчарбацюк.Мележ.Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назва́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адназваць.
2.узнач.прым. Які не знаходзіцца ў кроўных, роднасных сувязях. Названы сын. Названая нявеста. □ Нарэшце, перацалаваўшыся са свёкрам і свякрухаю, з цешчаю і названым цесцем, яны накіраваліся ў расчыненую хату.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́НДАР (Таіса Мікалаеўна) (н. 20.2.1945, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1967). Настаўнічала. З 1981 у час. «Беларусь». Друкуецца з 1970. У паэт. зб-ках «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «Святочны снег» (1981, уключае вянок санетаў «Радасць»), «Спадчынны боль» (1987, вершы і паэма «Мы родам з вайны»; раздзел «Кніга песень» змяшчае паэмы-песні паводле матываў нар. легенд), «Адна» (1989), «Хачу назваць цябе каханым» (1991), «Час душы, мой час вячэрні...» (1995) трывожны роздум над таямнічасцю жаночай душы, лёсам і шчасцем жанчыны, светлыя і трагічныя ноты, «летуценні пра... недасяжны свет». Зб-кі апавяданняў і аповесцяў «Сінія яблыкі» (1984), «Час, калі нас любілі» (1988), «Паветраны замак на дваіх» (1990) прысвечаны праблемам сучаснай сям’і, адказнасці перад людзьмі і часам, спасціжэнню сэнсу жыцця. Партрэт Ефрасінні Полацкай і яе драматычнай эпохі стварыла ў рамане «Спакуса» (1989). Раман «Ахвяры» (1992) пра складаныя перыпетыі жыцця ахвяраў культу асобы і іх нашчадкаў, якіх хвалюе не лёс Айчыны, а свой інтарэс. Пераклала на бел. мову з малдаўскай зб. лірыкі Г.Віеру «Імя тваё» (1986).