намало́ць, -мялю́, -ме́леш, -ме́ле; -мялі́; -мо́латы; зак.

1. чаго. Размалоць нейкую колькасць чаго-н.

Н. мукі.

2. перан.; чаго і без дап. (разм.). Нагаварыць многа лішняга, пустога.

Н. лухты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напляву́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. чаго. Нагаварыць лухты, глупства. [Андрэй Гаўрылавіч:] — Вы тут, кажу, гэтулькі брыдкага наплявузгалі... Пра адміранне сям’і... пра распад сям’і. Грамовіч.

2. Напляткарыць, нагаварыць на каго‑н. — [Пачоску і Здроку] наплявузгаць на чалавека, абылгаць яго — раз плюнуць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нашалэндзіць экспр. ’нагаварыць’ (Сл. ПЗБ). Гл. шаландзе ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набайсі́цьнагаварыць’ (ТС). Да байсіць ’гаварыць, абгаворваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нагламаздзі́ць

нагаварыць багата і не да ладу чаго-небудзь і без прамога дапаўнення; набіць галаву, забіць бакі; наваліць адно на другое’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагламазджу́ нагламаздзі́м
2-я ас. нагламаздзі́ш нагламаздзіце́
3-я ас. нагламаздзі́ць нагламаздзя́ць
Прошлы час
м. нагламаздзі́ў нагламаздзі́лі
ж. нагламаздзі́ла
н. нагламаздзі́ла
Загадны лад
2-я ас. нагламаздзі́ нагламаздзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нагламаздзі́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

напаклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Узвесці паклёп на каго‑н., нагаварыць, нахлусіць. Напаклёпнічаць на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надерзи́ть сов., разг. (наговорить дерзостей) нагавары́ць дзёрзкасцей; (нагрубить) нагрубія́ніць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

vrreden vt

1) нагавары́ць, нахлусі́ць

2) перако́нваць, унуша́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

начаўпці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. начоўп, ‑чаўпла, ‑ло; зак.

Разм. пагард. Нагаварыць лухты, набалбатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарапартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Разм. Нагаварыць лішняга, заблытацца ў сваіх довадах, разважаннях. — Вы, малады чалавек, зарапартаваліся. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)