нагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак.

1. чаго і без дап. Сказаць многа чаго-н.

Н. лішняга.

Н. кампліментаў.

2. на каго (што) і без дап. Узвесці паклёп.

Н. на дзяўчыну.

3. што. Запісаць на спецыяльнае прыстасаванне для гуказапісу (дыктафон і інш.).

4. што. Тое, што і загаварыць² (разм.).

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў (разм.) — расказаць шмат неверагодных гісторый.

|| незак. нагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагавары́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагавару́ нагаво́рым
2-я ас. нагаво́рыш нагаво́рыце
3-я ас. нагаво́рыць нагаво́раць
Прошлы час
м. нагавары́ў нагавары́лі
ж. нагавары́ла
н. нагавары́ла
Загадны лад
2-я ас. нагавары́ нагавары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час нагавары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагавары́ць сов.

1. (много сказать) наговори́ть;

2. (возвести напраслину) наговори́ть, наклевета́ть;

3. наколдова́ть, наговори́ть;

н. цэ́лы мех — наговори́ть с три ко́роба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑верыць; зак.

1. чаго і без дап. Сказаць многа чаго‑н. Нагаварыць непрыемнасцей. □ Дзед раптам спахапіўся і змоўк, нібы баючыся, што нагаварыў лішняга. Шуцько. Ну і гора з гэтай Касяй! Нагаворыць за траіх, Нашуміць за семярых! Агняцвет.

2. на каго і без дап. Узвесці паклёп, напляткарыць. [Папас:] — Ну і нагаварыў жа сам нехта, дык нагаварыў. Мана ўсё гэта. Галавач. — Чуў я, жаніцца збіраешся? — Маліны светла-шэрымі праніклівымі вачыма дапытліва і з хітрынкай паглядзеў на Тураўца. — Паклічаш? .. Яны сціхлі. Туравец падумаў, хто б гэта мог нагаварыць на яго. Мележ.

3. што. Запоўніць (пласцінку, плёнку і пад.) якім‑н. тэкстам. Нагаварыць пласцінку.

4. што. Разм. У забабонных людзей — нашаптаць заклінанняў на што‑н.

•••

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў — расказаць шмат неверагодных гісторый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагамані́ць, -маню́, -мо́ніш, -мо́ніць; зак. (разм.).

Нагаварыць многа чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налапата́ць, -лапачу́, -лапо́чаш, -лапо́ча; -лапачы́; зак., чаго (разм.).

Нагаварыць абы-чаго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

несусве́ціца, -ы, ж. (разм.).

Што-н. недарэчнае, бязглуздае, незразумелае.

Нагаварыць несусвеціцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наговори́ть сов.

1. нагавары́ць;

2. нагавары́ць; абгавары́ць; дане́сці; напаклёпнічаць, узве́сці паклёп;

3. нагавары́ць; см. нагова́ривать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наплятка́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

Нагаварыць плётак.

Суседкі напляткарылі пра дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарапартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Заблытацца, нагаварыць лішняга, недарэчнага, расказваючы што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)