спецыяльныя дзярж. органы, якія ажыццяўляюць функцыі нагляду і кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі, службовымі асобамі і грамадзянамі пэўных правіл, устаноўленых прававымі актамі: санітарных, ветэрынарных, проціпажарных, правіл гандлю, рыбнай лоўлі, руху аўтамотатранспарту, тэхнікі бяспекі і да т.п. У Рэспубліцы Беларусь Дз.і. з’яўляюцца самаст. сістэмамі органаў або ўключаюцца ў сістэму мін-ва ці дзярж.к-та (напр., гандл. інспекцыя, дзярж. аўтаінспекцыя і інш.). Кантрольныя і наглядальныя паўнамоцтвы Дз.і. пашыраюцца на ўсе прадпрыемствы, установы і арг-цыі, незалежна ад іх ведамаснай падначаленасці. Службовыя асобы Дз.і. правамоцныя наведваць аб’екты, якія кантралююць, патрабаваць прад’яўлення неабходных дакументаў, праводзіць праверкі, ужываць у неабходных выпадках меры адм. ўздзеяння (забараніць або абмежаваць эксплуатацыю аб’екта, прыпыніць работы, адхіліць асобу ад работы, накласці штраф, вынесці папярэджанне і г.д.). На Беларусі дзейнічаюць Дз.і.: у галіне выкарыстання паліўна-энергет. і інш. матэрыяльных рэсурсаў; у галіне фінансаў, буд-ва, гандлю, санітарыі, стандартызацыі, па ахове нетраў, каранціне раслін, якасці прадукцыі, па котланаглядзе, рыбаахове, прабірным наглядзе і інш. У функцыі тэхн. і сан. Дз.і. уваходзіць таксама выдача дазволаў на пуск у эксплуатацыю прамысл. прадпрыемстваў. іх цэхаў і інш. аб’ектаў.
Разам з Дз.і. дзейнічаюць тэхн. інспекцыі працы і прававая інспекцыя працы прафсаюзаў, на якіх ускладзены кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і правіл па ахове працы і тэхнікі бяспекі.
2.(узнавать о чём-л.) праве́дваць, уве́дваць, даве́двацца (аб чым-небудзь, пра што-небудзь); см.прове́дать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дапуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да дапусціцца.
2. Мець дазвол прыходзіць, уваходзіць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., наведваць што‑н. Дзеці на вячэрнія сеансы ў кіно не дапускаюцца. □ Прыходзіць Паўлік да турмы. — Ніякія наведвальнікі сёння не дапускаюцца, — адказаў дазорца. — Прыйдзеш праз два дні.Сташэўскі.
3. Дазваляцца; быць прынятым. Часам дапускаецца дваякае напісанне слова.
4.Зал.да дапускаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жада́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад жадаць.
2.узнач.наз.жада́ючы, ‑ага, м. Той, хто жадае атрымаць што‑н., прыняць удзел у чым‑н. Перад смерцю Фрык завяшчаў, каб яго музей маглі бясплатна наведваць усе жадаючыя.Новікаў.Пункт, куды накіроўвалі Жадаючых трапіць да партызан.., знаходзіўся кіламетраў за пяць ад праезджай дарогі...Лынькоў.
3.Дзеепрысл.незак.ад жадаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.
1. З’явіцца на свет. Нарадзілася дачка. □ Цікава наведваць вёску, дзе нарадзіўся і вырас.Бядуля.
2.перан. З’явіцца; узнікнуць, пачацца. Нарадзіўся калгас. Нарадзілася ідэя. □ Нейкая грымаса .. нарадзілася і застыла на твары Скуратовіча.Чорны.Нарадзіўся страх і скаваў цела і рукі.Галавач.
•••
Нарадзіцца пад шчаслівай зоркай — тое, што і нарадзіцца ў сарочцы.
Нарадзіцца ў сарочцы — быць удачлівым, шчаслівым ва ўсім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
besúchenvt
1) наве́дваць, быва́ць
2) хадзі́ць (у школу, тэатр);
éine gut besúchte Versámmlung мнагалю́дны сход
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Наважа́ць1 ’прывязаць, прыжывіць’ (Сцяшк.). Калі гэта не фанетычным шляхам змененае навязиць ’прывязаць’, то можа быць супастаўлена з укр.навижити, адно са значэнняў якога ’навучыць, прывучыць’, тады ўсё да *іladiti, гл. вадзіць. Другая магчымасць — да вижыць (гл.), параўн. наважваць ’прыціскаць’ (лунін., Шатал.).
Наважа́ць2, naważać(i) ’наведваць’ (Федар.). Відаць, ітэратыў ад *voziti, параўн. дакладную паралель серб.-харв.navažati, суадноснае з navoziti ’навазіць’ (RHSJ); меркаванні Лаўчутэ (Литуанизмы, 43) аб запазычанні бел. -важаць з літ.važiuoti ’ехаць’ у святле названай паралелі здаюцца непераканальнымі. Параўн. навяжоны, навяжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брадзі́ць1, браджу, бродзіш, бродзіць; незак.
1. Павольна, не прытрымліваючыся дарогі і пэўнага кірунку, хадзіць; блукаць. Міхалка брадзіў за Скуратовічавымі каровамі па пакошы і пожні ніў.Чорны.Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку.Якімовіч.// Перамяшчаючыся, наведваць розныя месцы, пранікаць куды‑н. Бродзіць вецер шумлівы, стоногі, Белых зайцаў па моры пасе.Бядуля.
2. Рабіць, пракладваць брод (у 2 знач.).
брадзі́ць2, бродзіць; незак.
Знаходзіцца ў стане браджэння (у 1 знач.). Сок вінаградны недзе ў бочках бродзіць.Рудкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́пускм.
1.род. про́пуску в разн. знач. про́пуск;
прыпыні́ць п. — приостанови́ть про́пуск;
чыта́ць з ~камі — чита́ть с про́пусками;
наве́дваць ле́кцыі без ~каў — посеща́ть ле́кции без про́пусков;
2.род. про́пуска (документ) про́пуск;
прад’яві́ць п. — предъяви́ть про́пуск
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
haunt
[hɔnt]1.
v.t.
1) ча́ста наве́дваць
2) зьяўля́цца (пра зда́ні)
3) ча́ста прыхо́дзіць, не дава́ць спако́ю, гнясьці́(пра ду́мку, успамі́ны)
2.
n.
1) прыту́лак, улюбёнае ме́сца
2) прыто́н -у m. (зладзе́йскі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)