Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр.навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытыся ’намерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Даставаць, набіраць чым‑н. знізу або з глыбіні, захопліваючы невялікімі часткамі што‑н. вадкае ці сыпкае. Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе.Колас.Па полі шырокім ідзе хлебароб — у цяжкіх ботах, спаважнай хадой. Чэрпае жменяй адборнае зерне з сявенькі і сее спакойна, упэўнена.Брыль.Малашкін чэрпаў з талеркі бульбяны суп з вермішэллю і маўчаў.Пестрак.// У час руху па чым‑н. вадкім, сыпкім захопліваць, набіраць. Каменне падала густа, бляшанка падскоквала на хвалях, нахілялася, чэрпала ваду, але ўпарта не хацела ісці на дно.Савіцкі.
2.перан. Набываць, браць, запазычваць што‑н. адкуль‑н. Чэрпаць веды. Чэрпаць сілы. □ Кожны з нас прыпасае радзімы куток, Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны.Панчанка.Беларуская савецкая літаратура чэрпае сваё натхненне ў рэвалюцыйным абнаўленні краіны.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
compose
[kəmˈpoʊz]
v.
1) склада́ць
2) склада́ць (верш, плян), кампанава́ць (му́зыку)
3) Print., Brit.набіра́ць(тэкст)
4) супако́йвацца
Compose yourself! — Супако́йся! Трыма́й сябе́ ў рука́х!
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
rekrutíerenvt
1) вайск. прызыва́ць (навабранцаў)
2) набіра́ць (рабочых);
sich ~ (aus D) папаўня́цца, набіра́цца (з ліку каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ніза́ць, ніжу, ніжаш, ніжа; незак., што.
1.Набіраць, насаджваць падрад на нітку, дрот і пад. Нізаць сушаныя грыбы. □ Дзядзька пакінуў нізаць тытунь, глянуў у акно.С. Александровіч.
2.перан. Лёгка падбіраць, спалучаць адно з другім (пра словы, рыфмы і пад.). Ніжа без перадыху Сцяшынская слова на слова.Б. Стральцоў.
3.перан. Пранізваць, працінаць наскрозь. Яшчэ да таго як сяло апаноўваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)