Minimlbetrag m -(e)s, -beträge мініма́льная су́ма, мі́німум

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МІНІМЕ́ТР (ад мінімум + ...метр),

рычажная стрэлачная прылада для вымярэнняў адносным кантактным спосабам лінейных памераў калібраў, дэталей машын і інш. вырабаў. Вымяральны стрыжань пры дапамозе рычагоў звязаны са стрэлкай, якая паказвае велічыню памеру на шкале. Межы вымярэння ад 20 да 600 мкм. Больш дасканалыя за М. — мікракатары.

Мініметр: 1 — вымяральны стрыжань; 2 — адводны рычаг; 3 — паказчыкі адхіленняў зададзеных памераў.

т. 10, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

subsistence [səbˈsɪstəns] n. існава́нне;

means of subsistence сро́дкі для існава́ння;

a subsistence diet гало́дны паёк;

a subsistence wage пражы́тачны мі́німум

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

НАЙМЕ́НШАГА ДЗЕ́ЯННЯ ПРЫ́НЦЫП,

адзін з асн. варыяцыйных прынцыпаў механікі. Паводле Н.дз.п. з дадзенага класа рухаў мех. сістэмы ажыццяўляецца такі, для якога фіз. велічыня, якая наз. дзеяннем (гл. Дзеянне ў фізіцы), мае мінімум. Выкарыстоўваецца для атрымання ўраўненняў руху мех. сістэмы і даследавання агульных уласцівасцей гэтых рухаў. Пры пэўных абагульненнях паняццяў Н.дз.п. дастасуецца таксама да рашэння задач механікі неперарыўных асяроддзяў, электрадынамікі, квантавай механікі і інш.

т. 11, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Klinstwert m -(e)s, -e матэм. найме́ншае значэ́нне, мі́німум

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Экстрэмум 4/334; 11/426, гл. Максімум і мінімум

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ма́ксімум, ‑у, м.

1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго‑н.; проціл. мінімум. Затраціць максімум энергіі.

2. у знач. прысл. Самае большае; не больш як. Засталося прайсці максімум пяць кіламетраў.

3. у знач. нязм. прым. (ставіцца пасля азначаемага слова). Тое, што і максімальны. Праграма-максімум.

[Лац. maximum — найбольшае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sprinkling [ˈsprɪŋklɪŋ] n. невялі́кая ко́лькасць, кро́пля;

a sprinkling of knowledge мізэ́рныя ве́ды;

a fair sprinkling of English words неабхо́дны мі́німум англі́йскіх слоў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

техни́ческий в разн. знач. тэхні́чны;

техни́ческий ми́нимум тэхні́чны мі́німум;

техни́ческая интеллиге́нция тэхні́чная інтэліге́нцыя;

техни́ческое тво́рчество тэхні́чная тво́рчасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАДАТКО́ВЫЯ ЛЬГО́ТЫ,

частковае або поўнае вызваленне пэўнага кола фіз. і юрыд. асоб ад платы падаткаў шляхам вылічэнняў ці скідак пры вызначэнні падаткаў. П.л. маюць на мэце стымуляванне развіцця эканомікі, прыярытэтных галін, асобных вытворчасцей, рэгіёнаў краіны. Існуюць розныя формы П.Л.: неабкладны мінімум аб’екта падатку; выключэнне з абкладання пэўных элементаў аб’екта падатку; вызваленне ад платы падаткаў пэўных асоб або катэгорый плацельшчыкаў або паніжэнне падатковых ставак; вылік з падатковага плацяжу за разліковы перыяд; мэтавыя П.Л., падатковыя крэдыты, адтэрміноўкі спагнання падаткаў і інш.

М.​Е.​Заяц.

т. 11, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)