1. Вельмі кароткі прамежак часу; імгненне, міг. На нейкі момант у пакоі запанавала цішыня.Шыловіч.Адзін момант — і першая лінія службы дзесяткамі зоркіх вачэй і чуткіх вушэй заблакіравала граніцу.Брыль.//чаго. Адрэзак часу, калі пачынаецца нейкае дзеянне, з’ява. Момант спаткання. Момант зацішша.
2. Пэўны прамежак часу, этап у гісторыі, развіцці чаго‑н., у жыцці каго‑н. Паэт [Колас] не прапусціў ніводнага больш-менш значнага моманту з жыцця і працы селяніна.Навуменка.Бывае, што нечакана светлы момант узнагароджвае чалавека за многія гады пакут.Кулакоўскі.
3. Частка, элемент, асобны бок якой‑н. з’явы. На мастацкіх палатках адлюстраваны моманты з працоўнай дзейнасці і адпачынку працоўных.«Беларусь».
4.Спец. Матэматычнае паняцце, якое адыгрывае значную ролю ў механіцы і тэорыі імавернасцей. Момант інерцыі. Момант сілы.
•••
Бягучы момант — сучасны, цяперашні момант.
Магнітны момант — асноўная велічныя, якая характарызуе магнітныя ўласцівасці рэчыва.
На момант — на імгненне; вельмі коратка.
У адзін момант — тое, што і у адзін міг (гл.міг).
[Лац. momentum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прапусціць праз фільтр. Прафілыраваць бензін. Прафільтраваць спірт.
2.перан.Разм. Праверыць, разгледзець. Калі б камісію прасілі «Прафільтраваць» Свой склад на міг, Яны б, напэўна, пракацілі На вараных Сябе саміх...Барадулін.
3. і без дап. Фільтраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус.варонеж.замгну́ть ’тс’, укр.замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен.zamígniti ’злёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш.zamihnouti se ’рынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wink
[wɪŋk]1.
v.i.
1) мо́ргаць, мірга́ць
2) падмі́ргваць
3) міга́ць, мігаце́ць, мігце́ць
2.
n.
1) мо́рганьне, падмі́ргваньне n.
2) міга́ньне, мігце́ньне, мігаце́ньне n.
3) міг -у m.
in a wink — мі́гам, во́бмільгам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Момант, мо́мэнт ’імгненне, міг’, ’пэўны прамежак часу’, этап у гісторыі, развіцці, жыцці каго-, чаго-небудзь’ (ТС, Нас., Яруш., Шат.), мамэнт ’момант’ (Касп.; воран., Сл. ПЗБ), ’хутка, адразу’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.моментъ ’момант’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск.moment ’тс’, якое з лац.mōmentum ’рухаючая сіла, штуршок’ (Булыка, Лекс. запазыч., 156; Кюнэ, Poln., 78) < movimentum < movere ’рухаць’.