ка́дмій, -ю, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы мяккі метал.

2. Жоўтая фарба, якую вырабляюць з гэтага элемента або сінтэтычна.

|| прым. ка́дміевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэ́йда, -ы, ДМ -дзе, ж.

Мяккі белы вапняк, які ўжыв. для пабелкі, пісання і інш.

Пісаць крэйдай на дошцы.

|| прым. крэ́йдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тальк, -у, м.

Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, які выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне.

Прысыпаць талькам.

|| прым. та́лькавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пада..., прыстаўка.

Ужыв. замест «пад...»:

1) перад збегам зычных, напр.: падагнаць, падарваць;

2) перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напр.: падалью, падаб’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́хлы, -ая, -ае.

1. Порысты, рассыпісты, мяккі.

Р. снег.

Рыхлая глеба.

2. перан. Пра стыль, выклад: расплывісты і вялы.

Рыхлая кампазіцыя.

|| наз. ры́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́дра, -ы, ж.

Дробны, мяккі і пахучы парашок для касметычных мэт.

П. для твару.

Цукровая пудра — цукар у выглядзе дробнага парашку, які ўжыв. ў кулінарыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́кенькі, ‑ая, ‑ае.

Памянш.-ласк. да мяккі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мулкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Не вельмі мяккі. Мулкаватая пасцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мякчэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. мяккі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўмя́ккі, ‑ая, ‑ае.

Не зусім мяккі. Напаўмяккае крэсла.