прымяненне механічных ваганняў (вібрацый) у лячэбных мэтах; адзін з метадаў фізіятэрапіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫГВО́ЗЕРА, Выгвозерскае вадасховішча,
у Рэспубліцы Карэлія Расійскай Федэрацыі. Пл. 1159 км². Глыб. да 18 м. Ваганні ўзроўню каля 1 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства (уваходзіць у сістэму Беламорска-Балтыйскага канала), а таксама ў энергет.мэтах. На Выгвозеры — г. Сегежа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАТЭРАПІ́Я,
метад фізіятэрапіі, заснаваны на выкарыстанні ў лекавых мэтах пераменнага нізкачастотнага магнітнага поля. Мясц. ці агульнае ўздзеянне магнітным полем мае супрацьзапаленчы, абязбольваючы і спазмалітычны эфект. М. выкарыстоўваюць пры хваробах апорна-рухальнага апарата, органаў стрававання, мышцаў, перыферычнай нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРЫ́ЛЛЯ (ісп. camarilla ад camara палата, двор манарха),
група прыдворных, якая ўплывае сваімі інтрыгамі на дзярж. справы ў карыслівых мэтах. Тэрмін стаў ужывацца ў часы праўлення ісп. караля Фердынанда VII [1808, 1814—33], калі прыбліжаныя фактычна кіравалі краінай. З часам стаў устойлівым выразам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭФЛЯ́ЦЫЯ (ад позналац. deflatio выдзіманне) у эканоміцы, працэс стрымлівання росту грашовай масы шляхам зняцця часткі залішніх, у параўнанні з патрэбнасцямі грашовага абарачэння, папяровых грошай. Праводзіцца ў мэтах барацьбы з інфляцыяй шляхам павышэння падаткаў, скарачэння бюджэтных выдаткаў, стымулявання скарачэння крэдытаў, росту зберажэнняў і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАБІЯЛО́ГІЯ,
раздзел біяфізікі, які вывучае ўплыў знешніх магнітных палёў на жывыя сістэмы — клеткі, арганізмы, папуляцыі. Даследуе магн. палі, якія генерыруюцца самімі жывымі структурамі — сэрцам, мозгам, нервамі і інш. Распрацоўвае практычныя рэкамендацыі па выкарыстанні штучных магн. палёў у тэрапеўт.мэтах, дае іх гігіенічную ацэнку пры выкарыстанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
missbráuchenvt злоўжыва́ць (чым-н.), вы́карыстаць у злачы́нных мэ́тах (каго-н., што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Vórführgerätn -(e)s, -e
1) прае́ктар
2) дэманстрацы́йны апара́т (у мэтах рэкламы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інсекта́рый
(с.-лац. insectarium, ад лац. insectum = насякомае)
памяшканне, дзе ў навуковых мэтах разводзяць насякомых; разнавіднасць віварыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МІЖНАРО́ДНАЕ АГЕ́НЦТВА ПА А́ТАМНАЙ ЭНЕ́РПІ (МАГАТЭ; International Atomic Energy Agency),
міжпародная міжурадавая арг-цыя. Засн. ў 1955. Дзейнічае ў сістэме ААН. У 1999 у МАГАТЭ 131 дзяржава, у т. л. Рэспубліка Беларусь — адна з заснавальніц арг-цыі. Мэты МАГАТЭ: заахвочванне і падтрымка вывучэння, развіцця і практычнага выкарыстання атамнай энергіі ва ўсім свеце ў грамадзянскіх мэтах; пасрэдніцтва ў абмене паслугамі і матэрыяламі паміж сваімі членамі па іх жаданні; забеспячэнне выкарыстання матэрыялаў, паслуг і абсталявання для развіцця атамнай энергетыкі ў мірных мэтах; заахвочванне абмену навук. і тэхн. інфармацыяй у сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі; прыняцце мер бяспекі для папярэджання выкарыстання ядз. матэрыялаў у ваен.мэтах; разам з органамі і ін-тамі сістэмы ААН, якія адказваюць за гэтыя пытанні, вызначэнне і прыняцце норм у галіне бяспекі і аховы здароўя (у 1994 паміж МАГАТЭ і Беларуссю, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падпісана пагадненне аб гарантыях). У структуру МАГАТЭ уваходзяць: Ген. канферэнцыя, Савет кіраўнікоў, Сакратарыят. Ген. канферэнцыя, якая складаецца з прадстаўнікоў дзяржаў-членаў, збіраецца 1 раз на год. Савет кіраўнікоў (35 чл., у т. л. Рэспубліка Беларусь, якая выбрана ў 1999 на 2 гады) звычайна збіраецца 5 разоў на год. Ён мае шырокія паўнамоцтвы па кіраванні МАГАТЭ, а таксама права ствараць к-ты для вырашэння пэўных пытанняў. Сакратарыят кіруецца ген. дырэктарам, які назначаецца Саветам кіраўніцтва на 4 гады і зацвярджаецца Ген. канферэнцыяй. Месцазнаходжанне — Вена.